18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 206)

18
Як ад апостала таго. Не, не чакай. Цясляр убогі Цябе, вянчаную, вядзе Ў сваю жабрачую хаціну. Маліся, дзякуй, што не кінуў, Цябе ў дарозе не прагнаў, А то б цаглінаю забілі,— Як бы цябе ён ні хаваў. Ў Ерусаліме гаварылі Паціху людзі, што сцялі У горадзе Тыверыядзе Ці то кагосьці распялі, Што чуткі сеяў аб месіі. — Яго,— падумала Марыя I весяленькая пайшла У Назарэт. I ён святлее, Што наймічка яго нясла Пад сэрцам праведную душу Распятага за волю мужа.       Вось так яны ўдваіх ідуць. Прыйшлі дадому і жывуць Павенчаныя без турботы. Цясляр за новаю работай — Калыску ладзіць, а яна Сядзіць сабе каля акна, Глядзіць у поле ўсё ды шые Кашульку тую з палатна — Каму яшчэ?                   — Гаспадар дома? — З двара пачулася.— Указ Ад кесара, яго самога. Каб вы сягоння, ў гэты ж час, Для перапісу ў горад, У горад Віфліем ішлі.— I знік, замоўк той грозны голас, I ціша стала, як была.       Марыя цеста замясіла, Каб хоць праснак спячы. Спякла, I ў торбу моўчкі палажыла, Ды са старым сваім пайшла У Віфліем.— Святая сіла! Выбаў мяне, мой божа мілы. Толькі й казала. Зноў ідуць I цяжкі сум нясуць абое. Убогія, яны з сабою Казу з казлятачкам вядуць, Бо дома не на кага кінуць, А можа, бог дасць і радзіны, Дык вось і будзе малако Той беднай мацеры. Скаціна Ідзе і жывіцца. Радком. Ідуць вось гэтак бацька, матка. I між сабой яны украдкам Гамоняць ціха. Сімеон Протапрэсвітэр,— Ёсіф мовіў,— Прарочае такое слова Сказаў мне, што святы закон I Аўраама і Майсея Адновяць мужы і асеі. I ён яшчэ угледзіць сам Месію, што прыходзіць к нам! Ці чуеш ты, мая Марыя? Месія прыйдзе! — Ён прыйшоў, I мы ўжо бачылі месію! — Яна азвалася.