18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 205)

18
Іду людзям апавясціць,— I памалілася Марыя Перад апосталам.                              Гарыць Агеньчык ціха у жарніцы. А Ёсіф праведны сядзіць Ды думае. Ужо зарніцы На небе ясным узышлі. Марыя ўстала і пайшла З гляком па воду да крыніцы. I госць за ёю і ў ярочку Дагнаў Марыю...                          Халадочкам Да ўсходу сонца правяла Аж да самае Тыверыяды Святога весніка. I рада, Радзюсенька сабе прыйшла Дадому.               Жджэ яго Марыя. А вусны, шчокі маладыя Тым часам блекнуць. Вочы ёй Туманам засціць. «Ты не той, Не той цяпер, Марыя, стала, Наш цвет, аздоблены красой! — Прамовіў Ёсіф.— Дзіва стала З табою, дочухна мая! Марыя, трэба нам звянчацца, А то...— Не вымавіў — заб’юць, На вуліцы.— Затым схавацца Ў сваім аазісе. I ў пуць...» Марыя ўбогі скарб збірала Ды цяжка плакала, рыдала.       I вось яны сабе ідуць, Забраўшы скарб увесь на плечы. Між скарбу конаўка. Сказаць, Можна было б яе прадаць Ды хустку ёй купіць дарэчы, Дый за павенчанне аддаць.       О старча праведны, багаты! Не ад Сіёна благадаць: Яна з твае убогай хаты Нам узвясцілася. Калі б Прачыстай ёй не даў ты руку, Рабамі беднымі былі б, Дагэтуль мерлі бы. О мука! О цяжкая душы нуда! Не вас, гаротных, мне шкада, Сляпыя, бедныя душою, А тых, што бачаць над сабою Сякеру, молат і куюць Кайданы новыя. Заб’юць, Зарэжуць вас, душазабойцы, Ды з той крывавае крыніцы Сабак напояць.                        А дзе той Лукавы госць яе нядаўны? Хоць бы прыйшоў, даў вестку ёй Ды глянуў бы на шлюб праслаўны, На шлюб акрадзены. Не чуць Ані яго, ані месіі, А людзі ждуць чагось і ждуць, Чагось няпэўнага. Марыя! Не маеш долі ты. Чаго, Чаго чакаць табе ад бога І ад людзей яго? Нічога,