18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 203)

18
I зрокам абвяла паляну, Аж іскры сыпнулі з вачэй, А з маладых яе плячэй Хітон палатаны дадолу Паволі ссунуўся. Ніколі Такое божае красы Ніхто не ўбачыць. Злая ж доля Калючым цернем правяла I нібы кпіла над красою! О долечка! — Па-над вадою Хадою ціхаю пайшла. Лапух край берага знайшла, Лапух сарвала і накрыла, Нібы тым брылікам, сваю Галоўку смугленькую тую, Сваю галованьку святую! І ў цёмным знікла дзесь гаю. О свеце вечны наш, нягаслы! О ты, прачыстая ў жэнах! Пахучы квет, палёў краса! Скажы ў якіх гаях, ярах, Прытулках блізкіх ці далёкіх Дзе ты схаваешся ад спёкі Агняспаляючай тае, Што сэрца без агню растопіць І без вады прарве, затопіць Святыя думанькі твае? Дзе ты схаваешся? Нідзе! Агонь запаў ужо — і годзе! Запалымнеў ужо. I шкода, Дарэмна сіла прападзе, Да сэрца дойдзе, да касці Агонь той люты, негасімы, I, недабітая, за сынам Ты будзеш змушана прайсці Агонь пякельны. I прарочыць, Табе ўжо зазірае ў вочы Прышласць твая. Ты не глядзі! Твой сум прарочы адвядзі, На галаву ўзлажы вяночак З чырвоных макаў, віаргінь Ды бестурботна адпачынь       Пад яварам у халадочку, Пакуль што будзе. Пад вечар, нібы зорка тая, З вянком Марыя выйшла з гаю. А перад ёй Фавор[228]-гара, Як бы з золата-серабра, У небе высіцца і ззяе, Аж вочы слепіць. Падняла На той Фавор свае святыя Вочкі лагодныя Марыя З усмешкай ціхай. Заняла Казу з казлятачкам з-пад гаю I заспявала: — Раю! раю! Цёмны гаю! Ці я маладая, Мілы божа, У тваім раю Ці я пагуляю, Нагуляюся?                   Дый змоўкла I азірнулася наўкола, На рукі кэзлянё ўзяла