18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 199)

18

24 студзеня 1859

Яшчэ нядаўна за Уралам Блукаў я і Хрыста прасіў, Каб наша праўда не прапала I слова каб не памірала, I вымаліў. I бог усім Цябе паслаў нам — як прарока, Суддзю драпежных крывасмокаў. Праменьчык мой, свяці ярчэй! Мая зараначка святая! Мая ты сіла маладая! Свяці на шлях мой, абагрэй I сэрцу зноў вярні надзею, А з ім і я памаладзею, Душой пакутнай ажыву, I думку вольную на волю Аж з дамавіны я ўзніму. I думку вольную... О доля! Прарок ты наш! Мая ты доня! Тваёю думку назаву. 1859 С.П.Б.

ІСАІЯ[220]. ГЛАВА 35

(Перайманне)

      Май радасць, ніва непалітая! Зямля, мая радасць не павітая Травой квяцістай! Узрасці, Ружовым крынам працвіці! I працвіцеш, пазелянееш, Як Іярданавы святыя Лугі густыя, берагі! I чэсць Кармілава[221] і шана Ліванава[222], а без спадмана, Цябе акрые дарагім Залатканым, хітрашытым, Дабром ды воляю падбітым, Святым амофарам[223] сваім. А людзі цёмныя, сляпыя Дзівосы бога ўбачаць тыя.             I спачнуць у нявольнікаў             Стомленыя рукі,             I калені адпачнуць,             Што ў кайданы ўкуты!             Радуйцеся, ўбогадухі,             Не бойцеся дзіва,—             Гэта судзіць, вызваляе             Бог доўгацярплівых             Вас убогіх. А злодзеяў             Ён за зло карае! Тады, як на зямлю святая, О божа, праўда прыляціць Хоць на гадзінку адпачыць... Сляпыя ўбачаць, а крывыя, Як сарна з гаю, стрымгануць. Нямых пакіне немата, Прарвецца слова, як вада, Пустэльня з доляю калючай, Вадою ўмыўшыся гаючай, Прачнецца ўся, і пацякуць Вясёла рэкі, і азёры Наўкол гаямі прарастуць, Вясёлым птаствам ажывуць.             Ажывуць стэпы, азёры,             I не верставыя,             А вольныя, шырокія             Скрозь шляхі святыя