18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 196)

18
Хай ім трылузяцца кайданы, А я падамся на Сібір, Аж за Байкал, ды гляну ў горы, У цёмныя пячоры, ў норы, Без дна глыбокія, і вас, Заступнікі святое волі, З смуроду, з цемрачы, з няволі, Царам і людзям напаказ, На свет вас выведу найдалей Радамі доўгімі ў кайданах... Ніжні Ноўгарад 1857

ДОЛЯ

      Не хітравала ты са мною, Ты другам, братам і сястрою Нябогу стала. Узяла Ты за руку мяне, малога, I ў школу хлопца адвяла Ў навуку да дзяка п’янога. — Вучыся, сэрца, будуць з нас Калісьці людзі! — ты сказала. Я і паслухаў твой наказ I вывучыўся. Ты ж збрахала. Што з нас за людзі? Ды дарма! Не хітравалі мы з табою, Ішлі мы проста, ў нас няма Няпраўды зерня за сабою. Хадзем жа, доленька мая! Мой дружа ўбогі, немахлявы! Хадзем жа далей: далей слава, А слава — запаведзь мая. Ніжні Ноўгарад 1858

МУЗА

      А ты, прачыстая, святая, Сястра ты, Феба[218] маладая! Мяне ты ў свой падол ўзяла I ўдаль, у поле аднясла. I на кургане сярод поля, Як тую волю на раздоллі, Туманам сівым спавіла. I калыхала, і спявала, Тварыла чары ты... I я... О чараўнічанька мая! І мне ты ўсюды памагала, Мяне ты ўсюды даглядала.             У стэпу, бязлюдным стэпу,             Далёка ў няволі,             Зіхацела, расцвітала,             Як кветачка ў полі!             Ды з казармы той нячыстай             Чыстаю, святою             Пташачкаю вылецела,             I па-нада мною             Паляцела, заспявала             Ты, залатакрылай...             Як жывучаю вадою             Душу акрапіла. I я жыву, і нада мною З сваёю божаю красою Гарыш ты, зоранька мая, Мая дараднічка святая! Мая ты доля маладая! Не пакідай мяне. Ўначы I ўдзень, і ўвечары, і рана