18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 193)

18
I п’яны кесар, як шалёны, Стаў рагатаць. I леапард На сцэну ўскочыў раз’яроны, Ступіў, зірнуў... I палілася Святая кроў. Па Калізеі Грымучым шумам праняслася I сціхла бура. Дзе ж была? Дзе ты схавалася, нябога? Чаму на кесара святога Не кінулася? Не магла, Бо варта пільна сцерагла Зевеса гэтага. За ім, Тваім Юпітэрам святым, I браму зараз зачынілі. I засталася ты адна, Адна-адненькая у дворы. I што ты зробіш? — Гора! Гора! О гора лютае маё! Мая ты доля! Без яго Што мне рабіць? I да каго Я прыхілюся? — I нябога Вакол зірнула і аб мур, Аб мур старою галавою Ударылася, трупам пала Пад самай брамай...

XIII

      З відовішча надвячоркам У тэрмі схаваўся Святы кесар з ліктарамі. Калізей застаўся Без кесара і без рымлян I быццам заплакаў Адзінокі. I гарою На полі чарнее Калізей той сярод Рыму. Ціха-ціха вее Свежы вецер з-за Альбана[208] Над знямелым Рымам. А над чорным Калізеем, Быццам бы з-за дыму, Плыве месяц круглаліцы, I свет першатворны Адпачыў на лоне ночы. Толькі мы, Адаме, Твае дзеці бяспутныя, Не адпачываем Аж да самай дамавіны У праспаным раі. I грызёмся, як сабакі 3-за косткі смярдзючай, I самога зневажаем, Праойча лядачы.

XIV

                  Трохі адпачыла             Стара маці-недабітка.             Жывучую сілу             Сіла ночы ажывіла.             Устала, пахадзіла             Каля брамы замкнёнае             Ды штосьці шаптала.             Ці не кесара святога             Моўчкі праклінала?             Можа, і так. Ціхусенька             Каля брамы стала,             Паслухала і са смехам