18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 192)

18
Як звоны, загулі кайданы На неафітах. А твой сын, Адзіны твой, апостал новы, Перахрысціўся, ўзгаласіў: — Маліцеся, браты! Прасіце За ката лютага. Яго Ў сваіх малітвах памяніце. Перад гардыняю ж яго Не кланяйцеся, не маліце — Малітва госпаду. А ён Няхай лютуе на зямлі, Няхай прарока пабівае, Няхай усіх нас распінае, Ужо бо зачаліся ўнукі, I будуць сільныя іх рукі, Ды не забойцы ўнукі тыя — Хрыстовы воіны святыя! I без нажа і без агню Стратэгі божыя паўстануць. I цьмы і тысячы паганых Перад святымі пабягуць. Маліцеся, браты.                            Малілісь, Маліліся перад крыжом У цяжкіх путах неафіты. Малілісь радасна. Хвала, Хвала вам, душы маладыя, Хвала вам, рыцары святыя, Ва векі вечныя хвала.

XI

      I ў Рым галера прыплыла. Мінае тыдзень. П’яны кесар, Узвёўшы сам сябе ў Зевеса, Задаў Зевесу юбілей. Балюе Рым. Перад кумірам Вязуць вазамі ладан, міро, Гуртамі гоняць хрысціян У Калізей. Як у разніцы Кроў пацякла. Балюе Рым. I гладыятар, і патрыцый — Абодва п’яныя. Кроў, дым Іх упаіў. Руіну славы Рым прапівае. Трызну правіць Па Сціпіёнах[205]. Лютуй! Лютуй, Старызна гнусны, і балюй Ты па гарэмах. Там, з-за мора, Святыя выплываюць зоры. Не громам праведным, святым Цябе заб’юць — нажом тупым Цябе зарэжуць, як сабаку, Заб’юць абухам.

XII

      Другі дзень Раве арэна. На арэне Лідзійскі залаты пясок[206] Пакрыўся пурпурам чырвоным, З крывёй змяшаўшыся людской. А сіракузскіх назарэяў[207] Яшчэ не відна ў Калізеі. На трэці толькі дзень закутых Іх стража з голымі мячамі Гуртом на бойню прывяла. Арэна зверам зараўла. А сын твой горда на арэну, Псалом спяваючы, ўзышоў.