18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 188)

18
Звярнуў у гай — пад яго сховам З дарогі адпачыць. «Мір вам!» — Сказаў утомлены апостал I оргію благаславіў. Ды словам ціхім і лагодным Ім звеставаў, як блізкім, родным Любоў, і праўду, і дабро, Дабро найлепшае на свеце — То браталюбства. I той сыты I п’яны голы як ёсць Фаўн I сын Алкід твой, і гетэры — Пападалі ўсе да зямлі Перад Пятром і павялі К сабе у тэрмы[191] на вячэру Таго апостала...

IV

      I ў тэрмах оргія. Зіхцяць Палацы ў пурпуровых шатах. Амфоры курацца. Дзяўчаты Траха не голыя стаяць Перад Кіпрыдаю[192] і ў лад Спяваюць гімн. Тут угатован Вясёлы баль. I паляглі На ложак госці. Рогат. Гоман. Гетэры госця прывялі Сівабародага. I словы З вуснаў апостала святога, Як рэчка срэбра, пацяклі. I сціхла оргія. А жрыца Кіпрыды, оргіі царыца, Панікла радасным чалом Перад апосталам. I ўстала, I ўсе за ёю паўставалі I за апосталам пайшлі У катакомбы. I адзіны Твой сын Алкід пайшоў за імі I за апосталам святым, За тым настаўнікам сваім. А ты вясёлай выйшла з хаты — Ці не ідзе к сваім пенатам[193] Алкід твой з гаю... Не, няма! I ўжо не будзе! Ты сама Памолішся сваім святыням. Вячэраць сядзеш, ды без сына, I не вячэраць, а рыдаць, Рыдаць і долю праклінаць I век зжываць адной. I гора! Памрэш адна ў глухой цішы, Як у праказе!

V

                       На крыжы Пятра, апостала святога, Распялі долу галавой, А неафіты ў Сіракузы[194] Адведзены ў кайданах. Твой Алкід, твая дзяціна, Твая адзіная радзіна, Любоў адзіная твая, Гніе ў няволі, ў кайданах. А ты, гаротная, не знаеш, Дзе ён канае, прападае. Ідзеш шукаць яго ў Сібір, Ці як там... Скіфію[195]... I ты... I ці адна ты? Божжа матка! I заступі нас, і укрый.