Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 187)
I
Не ў нашым краю, богу мілым,
А ў рымскіх ідальскіх краях,
Не за гетманамі й царамі,
Бяззакань гэтая тварылась.
Ці то за Дэцыем-царом[182]?
Ці за Неронам-ўладаром?
Сказаць напэўна не здалею.
Няхай за Неранам!
Расеі
Тады й на свеце не было,
Як у Італіі расло
Дзяўчо малое. I красою,
Святою, чыстаю красою,
Як тая лілія, цвіло.
Уцеху мела з яе маці,
Аж маладзела ды дзяўчаці
Людзей шукала і знайшла,
Хвалу аддаўшы Гіменею[183]
У тым вясёлым гінекею[184],
Яго чужому адвяла.
I неўзабаве стала маці
З тае прыгожае дзяўчаці:
Дзіцёнка-сына прывяла.
Малілася сваім пенатам
I ў Капітолій[185] прынясла
Ахвяр нямала. Упрашала
Капіталійскі той сінкліт[186],
Каб першачка яе віталі
Святыя ідалы. Гарыць
I дзень і ноч у яе хаце
Святы агонь. I рада маці,
Алкідам сын яе расце,
Расце... Аж падаюць гетэры
I перад вобразам Венеры
Лампаду паляць.
II
Тады ўжо ўсходзіла зара
Над Віфлеемам. Праўды слова,
Святое праўды і любові
Зара ўсясветная ўзышла
I мір і радасць прынясла
На землю людзям. Фарысеі[187]
I ўся мярзота Іудзеі
Заварушылася, раўла,
Як тая гадзіна ў балоце,
I сына божага ва плоці
На той Галгофе распяла
Паміж зладзеямі. I спалі,
Упіўшыся крывёю, каты,
Тваёй крывёю. А ты
Паўстаў з труны. I слова ўстала.
I слова праўды паняслі
Па ўсёй нявольніцкай зямлі
Твае апосталы святыя.
III
Тады ж якраз яе Алкід,
А з ім гетэры маладыя
Ды п’яны дзед — казліны від[188] —
Над самым Апіевым шляхам[189]
У гаі слаўна разлягліся,
Ды яшчэ лепей напіліся,
Хвалу прыносячы Прыаму[190].
Аж зірк! Ідзе святы Пятро
Ды, ў Рым ідучы з божым словам,