18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 182)

18
            Мяне спавівала,             Спяваючы: — Няхай расце             Ды здаровы будзе!             I вырас я, дзякуй богу,             Ды не выйшаў ў людзі,             Лепш было б не нарадзіці             Альбо утапіці,             Як я меў бы у няволі             Госпада гнявіці. А я так мала, небагата Прасіў у бога. Толькі хату, Адну хаціначку ў гаю, Ды дзве таполі разам з ёю, Ды нешчаслівую маю, Маю Аксаначку, каб з ёю Удвох глядзець адтуль з гары На Днепр шырокі, на яры, Вакол на залатое поле, Ды на высокія магілы, Глядзець, і думаць, і гадаць: Калі ж то іх панасыпалі? Каго там людзі пахавалі? I ўдвох ціхутка заспяваць Ды тую песню аб старым, Аб гетмане, ваяку тым, Што ляхі на агні спяклі. А потым бы з гары сышлі, Па-над Дняпром у цёмным гаі Гулялі б, покуль не змяркае, Пакуль свет божы не засне, Пакуль з вячэрняю зарою Не ўзыдзе месяц над гарою, Туман на дол не адхіне. Мы б там з малітвай паглядзелі I, размаўляючы б, пайшлі Вячэраць у сваю хаціну. Даеш ты, божа наш адзіны, Сады панам ў тваім раю,       Даеш высокія палаты. Панам жа хцівым і пузатым На рай твой, госпадзі, пляваць, I нам яны не хочуць даць На свет глядзець з убогай хаты.       Я толькі хатачку ў тым раю Прасіў і сёння упрашаю, Каб хоць памерці на Дняпры, Хоць на малюсенькай гары. Арэнбург 1850

***

Калі б вы зналі, панічы, Дзе людзі плачуць, жывучы, То вы б элегій не тварылі Ды марна бога б не хвалілі, Наш пот і слёзы ўсмак п’ючы. За што, не знаю, называюць Хаціну ў гаі ціхім раем. Я зведаў мукі ў хаце той I столькі слёз праліў у ёй — Ад самых першых! Я не знаю, Ці ёсць такое ў бога зло, Каб у той хаце не жыло? А хату раем называюць!       Не назаву ніколі раем Хаціначку я тую ў гаі