18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 181)

18
Хвалы і ганьбы не сплятаю Тваёй пустэльні, ў іншым краі, Не знаю, можа, і згадаю Тугу на высмяглай зямлі! Кос-Арал 1849

***

                  Лічу ў няволі дні і ночы             I лік забываю.             О мой божа, гэтак цяжка             Тыя дні мінаюць.             А гады плывуць за імі,             Плывуць сабе сціхам,             Забіраюць за сабою             І дабро і ліха,             Забіраюць, не вяртаюць             Ніколі нічога,             I не прасі, бо загіне             Малітва за богам.       Паміж багнішчаў, балатамі Сярод бур’янаў, за гадамі Аж тры гады, як ноч, прайшлі, Забралі многа, што знайшлі, З маёй панурае каморы I ў мора ўпотай адняслі. I ўпотай праглынула мора Не золата, не серабро, Мае гады, маё дабро, Маю нуду забралі хвалі, Тыя нябачныя скрыжалі, Нябачным пісаны пяром. Няхай гнілымі балатамі Цякуць сабе між бур’янамі Гады нявольныя. А я! Такая запаведзь мая! Спачну я трошку, пагуляю На стэп, на мора пагляджу, Згадаю што, і заспяваю, Ды зноў узорамі пісаць Вазьмуся ў кніжцы. Пачынаю. Арэнбург 1850

***

Мы заспявалі і пайшлі Без слёз і без размовы, Ці сыдземся ж нанова? Ці заспяваема калі? А можа, ўсё ж... Ды дзе? Якімі? Гукнемся песняю якой? Не тут і, пэўне, не такімі! Гукнемся песняй не такой! I тут нявесела спявалі, Бо й тут нявесела было, Ды ўсё-ткі тут жыццё жыло — Прынамсі, разам сумавалі, Згадаўшы той вясёлы край, Дняпро той дужы, крутагоры I маладое тое гора!.. I малады той грэшны рай! Арэнбург 1850

***

                  Не малілася за сына.             Паклоны не клала             Мая маці, а так сабе