18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 180)

18
Насіла ўсюды. Прывяло На старасці зусім дадому. Вясёлае даўней сяло Чамусьці мне цяпер старому Здалося цёмным і нямым, Такім, як я цяпер, старым. I бачу я,— ў сяле убогім (Мне так здавалася) нічога Не вырасла і не згніло, Таксама ўсё, як і было: I яр, і поле, і таполі, I над крыніцаю вярба Нагнулася, нібы журба Далёка ў цяжкае няволі. Ставок, бліз грэбля, і вятрак 3-за гаю крыллямі махае. I дуб зялёны, бы казак Пад горку выйшаў дый гуляе, А на гары я пазнаю Садок свой цёмны, а ў садочку Ляжаць сабе у халадочку Мае старыя, бы ў раю. Крыжы дубовыя схіліла, Дажджамі надпісы пазмыла... Не словы, не дажджом, аднак, Гладзюсенька Сатурн сцірае... Хай са святымі спачываюць Мае старыя...— Дзе яна Жыве — Аксаначка? — пытаю У брата ціха я.— Якая? — Была малою, кучаравай, Гуляла з намі. Ці згадаў, Чаго ж ты, брат, засмуткаваў? — Ды не, я так. Павандравала Даўно Аксаначка ў паход За маскалямі дый прапала. Вярнулася, была, праз год, Дый з байструком малым, ў клапотах, Пастрыжанай. Было ўначы Сядзіць зязюляю пад плотам, Кукуе, плача і крычыць, Або ціхусенька спявае Ды быццам косы расплятае А потым некуды пайшла, Ніхто не знае, дзе прыстала, Бо адурнела, занядбала. А што за дзеўчына была. Ды проста краля! I не ўбога,— Ды толькі долі бог не даў... А можа, й даў, ды хтось украў I абдурыў святога бога. Кос-Арал 1849

***

Гатова! Ветразь распусцілі, Пасунулі ў вясёлай сіле Паміж кугою[175] ў Сырдар’ю Байдару[176] ды баркас па хвалі. Бывай, убогі Кос-Арале[177]. Тугу заклятую маю Ты суцяшаў два леты зрэшты. То дзякуй, дружа, лёс хвалі, Што людзі і цябе знайшлі I ведалі, зрабіць з цябе што. Бывай і не крыўдуй, калі