18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 178)

18
I йдзе на вуліцу гуляць, Там ганарыцца больш царыцы, Каб людзям, бачыш, паказаць Сваё дабро. А падзівіцца! «Хто з ім зраўняецца красой!» Хоць незнарок другі, а гляне,— Вясёла, рада, божа мой! Нясе дамоў свайго Івана. I ёй здаецца, ўсё сяло Не знае лепшага, другога, Што толькі й дзіва там было, А болей не было нічога, Шчаслівая!..                   Гады мінаюць. Патроху дзеці вырастаюць, I выраслі, і ўсе пайшлі На заработкі, ў маскалі. I засталася ты, нябога, I ўжо няма ў цябе нікога У сумнай хаце. Цяжка жыць, I цела нечым ёй прыкрыць, I выпаліць зімою ў хаце. А ты не здужаеш і ўстаці, Каб хоць агонь той распаліць. I мерзнеш, молішся аб долі Любімых дзетачак.                               А ты Велікамучаніца! Сёлы Мінаеш, плачучы, ўначы. I полем, стэпам ідучы Свайго ты сына закрываеш. Бо й пташка возьме ды пазнае I зашчабеча: — Байструка Нясе пакрытка на базар.       Бесталанная! Скажы ты Прыгажосць дзе тая, Што ўсе людзі аглядалі? Згінула, не знаеш! Ўсё забрала дзяціначка I выгнала з хаты, I пайшла ты ў свет за выган, Быццам з крыжа знята. Старцы цябе чураюцца, Быццам ад праказы. А яно зусім малое Покуль і не лазіць. I калі ж яно ўжо будзе Большым і прамовіць Слова «мама». Вялікае. Найлепшае слова! Ты ўсміхнешся і раскажаш Дзіцятку праўдзіва, Як зманіў паніч лукавы, I будзеш шчасліва. Ды нядоўга. Бо не дойдзе Поўных год дзяціна, Як сляпца вадзіць ён пойдзе, А цябе пакіне Калекаю ў бездарожжы, Каб сабак дражніла, Ды і вылае. За тое, Што на свет радзіла. I за тое, што так цяжка Дзяціну любіла. I любіць будзеш, нябога,