18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 176)

18
Не пачаставала Свайго помсніка святога I не прывітала,— Толькі глянула з трывогай, I болей нічога.       Паперадзе паязджане Рушылі ў дарогу, А за імі нявольнікі Бразгалі пакутна Ланцугамі,— больш нікога Не відна, не чутна Ля карчмы... I на хвілінку Яна засталася З шынкаркаю. Вакол яе Пылам узнялася Шлях-дарога...                      I сцямнела. I век не вялікі, Не толькі дзень. На хутары Танцы ды музыкі. Да поўначы. I прыданкі Пасцель пайшлі слаці У камору; маладая ж Выйшла пагуляці I прапала. Скрозь шукалі, Да свету шукалі, Але марна... Дзе ж дзяўчына? Дзе? Павандравала За нявольнікам гаротным У Сібір... дый годзе! Кос-Арал 1849

***

Зараслі шляхі цярноўем На тую Ўкраіну — Мабыць, я яе навекі, Навекі пакінуў. Мабыць, мне ўжо не вярнуцца Ніколі дадому? Мабыць, прыйдзецца ў няволі Мне чытаць самому Думы гэты? Божа мілы! Цяжка жыць без ласкі! Маю сэрца шырокае — Падзяліць няма з кім! Не даў ты мне, божа, долі, Маладое долі! Не даваў яе ніколі, Ніколі! Ніколі! Не даў сэрцу маладому З сэрцам тым дзявочым Паяднацца! Мінуліся Мае дні і ночы Без радасці, маладыя! Так сабе мінулі На чужыне. Не знайшлося З кім сэрцам дзяліцца, А цяпер не маю нават З кім нагаварыцца! Цяжка, важка, божа мілы, Несці мне самому Думы гэты. Не дзяліць іх Ні з кім, і нікому Не сказаць святога слова, I душу-нябогу