18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 175)

18
Ды несусветчыну вярзлі,— Вядома, хлопцы! А смуглянкі, Нібы сарокі, сакаталі Ды да крыніцы учашчалі —             У яр на гулянкі. Красуня ж усяго сяла Даўно з глячком у яр пайшла, Назад вярнуцца не спяшае; А прыганяты й не шукае, Нібы не бачыць ці забыў. А ён, аднак жа, хітры быў: Сабака і стары, і біты. У балцы пачалі крычаць, Пабеглі хлопцы ратаваць. Аж там паніч несамавіты, Блазнюк, такое стаў чыніць, Дзяўчыну бедную мардуе, Дзяўчына бедная крычыць. Прыбеглі хлопцы, не ратуюць: Баяцца пана. А адзін, Наймаладзейшы, азірнуўся             Ды віламі пана             Прасадзіў, як тую жабу.             Застагнаў паганец             Дый сканаў. Якая-ж рада?             Якая парада?             Суд наехаў; паглядзелі,             Папілі заўзята             Тыя суддзі. Закавалі             Хлапца маладога             Ды ў турму яго пагналі,             I болей нічога.       На шырокім тракце ў полі Карчма пад вярбою Стаіць сабе ў халадочку, А пад той карчмою Загадана ланцужнікам На троху спыніцца — Дазволена гарацешным Там вады напіцца. Сядзяць разам арыштанты, Ціха размаўляюць. А з-за ўзгорку паязджане На шлях выязджаюць, Аж тры тройкі,— як звычайна Коней прыпынялі Ля карчмы на адпачынак, Дый дружкі прысталі, Спяваючы. Коні сталі, Маладая ўстала, Ўзяла кварту з пачастункам Дый пачаставала Гаротнага нявольніка, Яго канваіра... Як жа гляне, як пагляне, Божачка мой шчыры! Між нявольнікамі ў путах Той самы, адзіны Яе помснік нешчаслівы, Нясе з Украіны У Сібір ланцуг пакуты... А ты будзеш тута У раскошы, і не будзеш Не знаць і не чуць ты Яго плачу штодзённага?