18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 174)

18
Кос-Арал 1849

***

      Ой крыкнулі шэры гусі Ў яру на ставу, На ўсё сяло пайшла слава Пра тую ўдаву. Не так слава, не так слава, Як той пагавор, Што заехаў казак з Сечы Да ўдавы на двор.       Вячэралі ў светлай хаце, Мёд-віно пілі I ў пакоі на пасцелі Адпачыць ляглі... Не мінула тая слава, Не марна пайшла: Ўдава тая маладая Сына прывяла. Маленькага гадавала, Да школы вяла, А як скончыў сын вучыцца, Каня набыла; А каня яму купіўшы, Вышыла сядло — Яно ў золаце зіхцела I ў шаўку было; У чырвоным, у жупане Сын ішоў на шлях — На каня яго саджала: Ворагам на страх! — Паглядзіце! — Маці з сынам Ішла ўздоўж сяла I, прывёўшы да абозу, У войска здала, А сама яна ў манашкі У Кіеў пайшла... Кос-Арал 1849

***

      Як бы табе давялося Ў нас папанаваці, Дык ведаў бы, пане-браце, Як іх называці, Гэтых тваіх нешчаслівых Дзяўчатак-пакрытак; А то меле несусвецце Ды думае: — Мы то! Мы пакажам людзям, свету Нашых зганьбаваных Ды навучым шанавацца Панічоў паганых! — Шкода й працы! Покуль сёлы, Покуль паны ў сёлах, Штодзень, браце, бачыць будзем Пакрытак вясёлых Па шыночках з салдатамі,— Не турбуйся, браце! — Добра, кажу. А ўсё-такі Маю расказаць я Вось гэтую, апошнюю... Панічы, зважайце!       Дзяўчаты сена днём граблі, А дзецюкі капіцы клалі, Ды, знай, на сонца пазіралі,