18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 172)

18
Як рыбінка б’ецца... А з дзяўчыны з маладое Паганец смяецца. Кос-Арал 1848

***

      А як бы мне, мама, ды ўборы, То пайшла б я заўтра у горад; А ў горадзе, мамачка, свята — Там музыка грае заўзята;       А дзяўчаты з дзецюкамі       Там гуляюць... Мама! Мама!             Гаротная я!       Ой, пайду я богу памалюся, Ды пайду я ў наймы наймуся, Ды куплю я, маці, чаравікі, Ды найму я, найму я музыкі —       Няхай людзі бачаць, чуюць,       Як я, мама, патанцую...             Долечка мая!       Не дай жа мне век змарнаваці, Косы мае плясці-заплятаці, Бравяняты дома знасіці I дзяўчынай век свой дажыці!       А пакуль я зарабляю,       Бровы чорныя зліняюць...             Гаротная я! Кос-Арал 1848

***

Зноў з Украіны не чуваць Мне з новай поштаю нічога! За справы грэшныя, відаць, Караюся сярдзітым богам Тут у пустыні. Не, не мне Разгадваць божыя парадкі, I знаць не хочацца іх мне!.. А сэрцам плачу я ад згадкі Пра невясёлыя выпадкі З дзён невясёлых па вясне, Што пранясліся нада мною Там на Украіне маёй. Бажыліся вы быць са мной, Браталіся не раз са мною, I зніклі хмар тых чарадой Без слёз, што я заву расою Святой. I давялося мне Людзей на старасці... Не, не! Яны з халеры паўміралі, А то б шматок хоць пераслалі Тае паперы. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . Ой, з журбы тае ды з жалю, Каб не бачыць, як чытаюць Лісты тыя, пагуляю, Пагуляю каля мора, Паразвею сваё гора, Украіну прыгадаю Ды песеньку заспяваю. Людзі скажуць, людзі здрадзяць, А яна, яна парадзіць,— I парадзіць, і разважа, I ўсю праўданьку мне скажа. Кос-Арал 1848