18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 169)

18
I жывот баліць, Упаў чумак каля воза, Упаў і ляжыць. З праславутае Адэсы Завезлі чуму, Пакінулі таварышы,— Горачка яму! Валы яго каля воза Панура стаяць, Крумкачы са стэпу з крыкам Да яго ляцяць. — Не махайце, крумкачы, вы Шызымі крыламі, Ды не клюйце труп чумацкі — Падохнеце самі. Ой, ляціце, крумкачыкі, Развінайце крыллі, Да татачкі ды скажыце, Каб службу служылі Ды псалтыр у час абедні Хай па мне чытаюць, А дзяўчыне так скажыце — Няхай не чакае. Кос-Арал 1848

***

Як у той у Кацярыны Хата на памосце, Са слаўнага Запарожжа Наехалі госці. Адзін Сямён Босы, Другі Іван Голы, Трэці ўдовіч-казачэнька Іван Ярашэнка. «Аб’ездзілі Польшчу I ўсю Украіну, Не сустрэлі нідзе гэткай, Як ты, Кацярына». Адзін кажа: «Браце, Меў бы я багацце, То аддаў бы ўсё золата Гэтай Кацярыне За адну гадзіну». Другі кажа: «Дружа, Калі б я быў дужы, То аддаў бы я ўсю сілу За адну гадзіну Гэтай Кацярыне». Трэці кажа: «Дзеці, Няма таго ў свеце, Чаго б я зрабіць не меціў Для гэтае Кацярыны За адну гадзіну». Падумала Кацярына I кажа гасціне: «Ёсць у мяне брат адзіны, Ды ў няволі гіне! Дзесьці ў Крыме прападае; Хто ўратуе брата, Толькі той надзею мае Кацярыну сватаць». Разам паўставалі, Коней пасядлалі, Паімчалі ў чыста поле Шукаць брату волю.