18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 167)

18

***

А як бы мне чаравікі, То пайшла б я на музыкі,       Горачка маё! Чаравічкаў не маю, А музыка грае, грае,       Жалю задае! Ой, пайду я босай полем, Пашукаю сваю долю.       Долечка мая! Я вырасла чарнабровай, Толькі з долечкай суровай,       Гаротная я! Дзяўчатачкі на музыках У чырвоных чаравіках,       Я ж светам нуджу. Без раскошы, без любові Я чорныя знашу бровы,       У наймах знашу! Кос-Арал 1848

***

      Палюбілася я,       Павянчалася я З нешчаслівым сіратою —       Бо то доля мая!       Злыя людзі ўзялі       Яго з роднай зямлі I павезлі да прыёму —       У салдаты здалі!       I салдаткаю я,       Адзінокаю я Старэюся ў чужой хаце —       Бо то доля мая! Кос-Арал 1848

***

Парадзіла мяне маці У высокіх у палацах,       Шоўкам спавіла. У золата, аксаміты, Нібы кветка, апавіта,       Расла я, расла. I вырасла я высокай, Чарнабровай, каравокай —       Белаліцая. Убогага палюбіла, Маці замуж не пусціла —       Засталася я У высокіх у палацах Дзеўкай век свой векаваці.       Нядоля мая! Адзінокая дзяўчынка, Адзінока, як былінка,       Старэюся я. Не спяваю, не смяюся, Ні да кога не хінуся       З вясны да вясны... А цябе, даруй мне маці, Буду цябе праклінаці       Да самай труны. Кос-Арал 1848

***

Ой навастру таварыша,