18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 166)

18
А горш яшчэ на Украіне Глядзець, і плакаць, і маўчаць. А як не бачыш тога ліха, То скрозь, здаецца, люба, ціха; I на Ўкраіне дабро скрозь; Між белых гор стары Дняпро, Нібыта ў малаку хлапчына, Красуецца, любуецца На ўсю Украіну, А па-над ім зелянеюць Шырокія сёлы; А ў тых сёлах у вясёлых I народ вясёлы. Яно б, можа, так збылося. Каб не засталося Слядоў панскіх на Ўкраіне!.. Кос-Арал 1848

***

      Каля гаю ў чыстым полі, На курган-магіле Дзве высокія таполі Адна адну хіляць. I без ветру гайдаюцца — Нібы б’юцца ў полі. Дзве сястрыцы-чараўніцы — Гэтыя таполі.       Закахаліся абедзве Ў аднаго Івана, А Іван, казак звычайны, Абаіх не ганіў, А гуляў сабе то з тою, То з гэтаю люба,— Покуль ў яры ўвечар Стрэліся пад дубам Усе трое.— Кат паганы! — Дзяўчаты сказалі. Труцця-зелля на Івана Дзве сястры шукалі. Труцця-зелля, каб Івана Заўтра атруціці. Знайшлі зелля, накапалі, Пачалі варыці. Заплакалі, зарыдалі,— Ды трэба рабіці: Варыць трэба! Наварылі, Хлапца атруцілі, Пахавалі каля гаю У курган-магіле. I ўсяго там? Але потым Дзве сястры хадзілі Штодзень божы раным-рана Плакаць над Іванам, Покуль сябе атруцілі Тым зеллем паганым. Бог іх людзям на навуку Паставіў у полі На магіле таполямі. I тыя таполі Над Іванам, на кургане Каля тога гаю, I без ветру гайдаюцца, I вецер гайдае. Кос-Арал 1848—1858