18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 162)

18
С.-Пецярбург (?) 1858

***

Дабро, хто мае сам хаціну, А ў той хаціне ёсць сястра Ці маці добрая. Дабра, Дабра такога і ў паміне Ў мяне ад роду не было, А так сабе жыццё ішло... . . . . . . . . . . . . . . . . . . I давялося неяк мне Ў чужой далёкай старане Заплакаць, што няма радзіны, Няма прыстанішча, хаціны! . . . . . . . . . . . . . . . . . . Мы доўга ў моры прападалі; Прыйшлі ў Дар’ю[169], на якар сталі; З Ватагі[170] пісьмы падалі. I ўсе паціху зачыталі. А мы з калегам прыляглі, Ды штось такое размаўлялі. Я думаў: дзе б таго дабра, Пісьмо ці маці ўзяць на свеце? А ты, брат, маеш? «Жонка й дзеці. I дом, і маці, і сястра,— А пісьма няма...» . . . . . . . . . . . . . . . . . . Кос-Арал 1848

***

      Як за падатак, абступілі Мяне ў чужацкай старане: Туга і восень. Божа мілы! Куды ж ад іх схавацца мне? Што мне рабіць? Ужо й гуляю Па тым Арале; і пішу, Складаю вершыкі, грашу, Выпадкі даўнія без краю Ў душы сваёй перабіраю Ды спісваю,— каб сум і жаль Не перліся, як той маскаль, Ў душу самоты. Люты злодзей Упарта прэцца ўсё ж, і годзе. Кос-Арал 1848

П. С.[171]

      Не жаль на злога, ля благога I слава вартаю стаіць, А жаль на добрага такога, Што й славу ўмее абдурыць.       I зараз нудна, як згадаю       З гадзіннікам гатычны дом[172],       Сяло абдзёртае кругом, I шапачку мужык здымае, Як сцяг пабачыць. Значыць, пан Са світаю ў сябе гуляе. О гэты кормлены кабан. О гэты лодар! Шчыры пан, Патомак гетмана дурнога[173], І самы люты патрыёт, I хрысціянін шчэ да тога! У Кіеў ездзіць кожны год, У світцы ходзіць між панамі, I п’е гарэлку з мужыкамі, I вальнадумствуе ў шынку — Ён тут увесь, хоць надрукуй!