Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 161)
Дружына, юнакі, народ
У золаце навокал ззяюць.
У князя свята: выглядае
З Літвы ён князя-жаніха
У сваты да дачкі Рагнеды[163].
Перад багамі Лель і Лада[164]
Агонь Рагнеда развяла,
Алеем пахкім паліла
I сыпала на вугаль ладан,
Нібы валькірыі[165], навокал
Танцуюць, цешацца дзяўчаты
і прыпяваюць:
«Гой, гоя, гоя!
Новыя пакоі
Кветкамі ўбіраці
Ды гасцей чакаці!
За Полацкам, як тая хмара,
Чарнее пыл. Бягом ляцяць
Хлапцы і сівыя баяры
З Літвы вясельных сустракаць.
Сама Рагнеда з Рагвалодам
Пайшла з дзяўчатамі, з народам.
Не з Літвы йдзе князь спадзяваны,
Шчэ незнаёмы, ды чаканы,
А там з Кіева турам-буйвалам
Па Рагнеду йдзе, ідзе вепрышчам
Владзімір[166] князь з кіяўлянамі.
Прыйшлі, і горад абступілі
Кругом, і горад запалілі,
Владзімір князь перад народам
Забіў старога Рагвалода,
Паця[167] народ, княжну пая[168].
Адыдзе ў воласці свая —
Адыдзе з шумам. I растлі ю,
Рагнеду тую маладую,
I пражане ю, і княжна
Па свеце блукае адна,
Не зробіць з ворагам нічога.
Дык вось наколькі ў іх святога
У тых царах!
V
Бадай іх каты расціналі
Усіх цароў, гадзюк людскіх!
Дакука з імі, каб вы зналі!
Як дурань ходзіш каля іх,
Не знаеш, як і дзе ступіці!
Дык што, парайце, мне рабіці
Цяпер з паганымі? Скажы,
Сястра старая Апалона!
Наўчы, галубка! Памажы
Палазіць трохі каля трона!
Каралечкі, як зараблю,
Табе к Вялікадню куплю.
Дык пададзімся ж у лакеі
I дбайна ў новенькай ліўрэі
Пачнем цароў сваіх любіць.
Шкада і алавок тупіць,
Бо дзе няма святое волі,
Не будзе там дабра ніколі.
Навошта ж нам сябе дурыць?
Хадзем у селішчы, там людзі,
А там, дзе людзі,— добра будзе;
Там будзем жыць, людзей любіць,
Святога госпада хваліць!
Кос-Арал 1848