18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 154)

18
Дубы, таўшчэзныя, наздзіў, Нібы траву, віхор касіў, Пракосы сцелячы, а з яра Устаў пажар і дымнай хмарай Святое сонца засланіў. I стала цемра, ад Урала Аж да Тангіза, да Арала[143] Кіпелі возеры тады. Палаюць сёлы, гарады, Рыдае люд, звяры скаголяць, Аж у Сібіры за Таболам Хаваюцца ў снягах. З тых пор Сем год сякера лес сцінала, I пажарышча не згасала, I божы свет за дымам мерк. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . На лета восьмае ў нядзелю, Як быццам ляля ў лёлі белай, Святое сонейка ўзышло. Пустыня цыганом чарнела, Дзе горад быў або сяло — I галавешка ўжо не тлела, I попел ветрам размяло, Былінкі нават не ўцалела, Адным-адно ўсяго шумела У стэпу дзерава адно.       Чырванеюць па пустыні Пяскі чырвоныя ды гліна, Бур’ян калючы ды будзяк, Ды часам тырса з асакою Чарнее ў яры пад гарою, Ды дзікі іншы раз кайзак Паціху выедзе на гору На хілым вярблюдзе сваім. Бывае дзіўна часам тым: Стэп быццам з богам загаворыць, Вярблюд заплача і кайзак Панурыць галаву і гляне На стэп і на Кара-бутак[144]. Сынгіч-агач[145] прыгадваць стане, Паволі спусціцца з гары I згіне ў глінянай пустыні...             Адным-адзіным пры даліне             Ў стэпу ля дарогі             Высокае стаіць дрэва,             Кінутае богам.             Кінутае сякераю             I агнём пустыні.             Шапочацца з далінаю             Аб даўняй часіне.             I кайзакі не мінаюць             Дзерава святога,             На даліну заязджаюць             Адпачыці троху,             I моляцца, і ахвярай             Дзерава благаюць,             Каб галіны распусціла             У іх бедным краі. Орская крэпасць 1848

ВАРНАК[146]

      Блукаючы ў чужым краі, Над Елекам[147], сустрэў я дзеда Старога вельмі. Наш зямляк I недамучаны варнак