18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 153)

18
З табой, мой дружа, пастаю. I, можа, ў ціхай тваёй хаце I зноўку буду размаўляць я З табой. Я страху не таю! Баюся сам сябе спытаць я. Ці здарыцца калі гэта? Ці з неба няйначай Пагляджу на Украіну I цябе пабачу. А парою так бывае, Што слёзы застынуць, Смерць бы я сваю паклікаў... Дык ты, і Ўкраіна, I надзея, і Дняпрова, Браце мой, разлога Смерці вы не даецё мне Папрасіць у бога. Орская крэпасць 1847 Масква 1858

***

      Ану ізноўку вершаваць! Цішком, вядома. Ну нанова, Пакуль навінка на аснове, Старызну божжу ліцаваць, А гэта... Як бы вам сказаць, Каб не збрахаўшы. Ну нанова Людзей і долю праклінаць!             Люд за тое, каб нас зналі             Ды нас шанавалі;             Долю нашу, каб не спала             Ды нас даглядала.             А то, бач, што нарабіла:             Кінула малога             Ў раздарожжы і не дбае...             А яно, нябога,             Сівавусае, малое —             Дзіцянё, вядома! —             I падыбала паціху             Сцежкай незнаёмай             Аж за Урал. У пустыні             Як жа цябе не праклясці,             Здрадлівая доля?             Не выкляну ж цябе, доля,             За валамі. I паціху             Вершамі займацца,             Сумаваць і спадзявацца,             Што ў госці ў няволю             3-за Дняпра ты шырокага             Прыйдзеш, мая доля! Орская крэпасць 1848

***

У бога пад лавай ляжала сякера. (Па свеце бог тады хадзіў З Пятром, і цуды ён тварыў.)             Тут, як на той верад             Дый цяжкое ліха,             Любенька ды ціха             Скраў кайзак[142] сякеру             Дый пайшоў па дровы             Ў шумную дуброву;             Аблюбаваўшы дрэва — цюк! Як вырвецца сякера з рук — Пайшла па лесе касавіца, Аж страх было глядзець-дзівіцца: