18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 149)

18
Пісанне божае чытай. Чытай, чытай ды слухай звоны, А сэрцу больш не патурай. Яно цябе ў Сібір вадзіла, Яно ў цябе ўвесь век блудзіла, Прыспі ж яго і занядбай Сваю Барзну і Фастаўшчыну. Загіне ўсё, ты сам загінеш. I не згадаюць, каб ты знаў... I старац цяжка зарыдаў, Чытаць пісьмо святое кінуў, Хадзіў па келлі ён, хадзіў, А потым сеў і зажурыўся: — Нашто на свет я нарадзіўся, Сваю Ўкраіну я любіў? Завыў да вутрані ў званіцы Вялікі звон. Чарнец устаў, Надзеў клабук, ружанцы ўзяў, Перахрысціўся, кій дастаў... I за Ўкраіну памаліцца Стары чарнец пашкандыбаў. Орская крэпасць 1847 — Масква 1858

***

Дзіўлюся сам. А дзе ж дзявацца? I што рабіць, з чаго пачаць? Людзей і долю праклінаць Не варта. Як жа мацавацца, З чужынаю сам-насам жыць? Душой замкнёнаму як быць? Каб мог я кайданы адолець, То грыз бы іх. Ды не ўкусіць: Не тая кузня іх кавала, Не так жалеза гартавала,— Тут не ўгрызеш. I гора нам! Няволі катаржнай сынам, У стэпе дзікім за Уралам. Другая палова 1847 Орская крэпасць

***

Ой, радочак да радочка, Вышываю я тры ночкі, У мярэжку вышываю, У нядзельку пагуляю. Панёвачка-шаўковачка, Любуйцеся, сябровачкі, Любуйцеся, галубкі, Запарожцы-казакі. Любуйцеся, кахайцеся, А з іншымі вянчайцеся,— Замоўлены ручнікі... От жа гэтак, казакі! Другая палова 1847 Орская крэпасць

ХУСЦІНА

            Ці божая гэта воля?       А ці яе доля?       Расла ў наймах, вырастала,       Сіраціну пакахала.       Небарак як голуб з ёю,       З бесталаннаю сваёю,       Ад зарніцы да зарніцы       Сядзяць сабе ва ўдавіцы.       Сядзяць сабе, размаўляюць       Ды Прачыстае чакаюць.