Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 146)
Як у Глухаве званілі[129]
Пад гарматны пошчак.
Як пагналі на балота
Люд узводзіць горад.
Як плакала па сыночках
Маці ў чорным горы.
I як тыя на Арэлі[130]
Лінію капалі,
У Фінляндыі сцюдзёнай
У снягах каналі.
З далёкага Крыму,
Што канае Гетманшчына,
Непавінна гіне.
Чулі, чулі ўсё нябогі,
Чулі, ды маўчалі.
Бо і іх на злой чужыне
Мурзы[131] катавалі.
Бедакі ў слязах каналі,
I плакала з імі
Маці боская пакутна
Слязамі святымі,
Міласэрнымі слязамі,
Як па родным сыне.
Глянуў бог на тыя слёзы,
Прачыстыя слёзы!
Пабіў Пятра, пабіў ката
На ліхой дарозе.
Вярнуліся запарожцы,
Зноў абраз у Гетманшчыну
I паставілі ў Іржаўцы
Там яна і зараз плача
Разам з казакамі.
Орская крэпасць
1847
N. N.
О мае думы! О слава злая!
За цябе марна я ў чужым краі
Цярплю... ды кайнасці не прымаю!..
Люблю, як жонку, аж да загіну,
Як горадольную сваю Ўкраіну!
Рабі што хочаш з цёмным са мною,
Не кідай толькі, ў пекла з табою
Пакандыбаю . . . . . . . . . . . . . .
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Ты прывітала
Нерона лютага, Сарданапала,
Ірада, Каіна, Хрыста, Сакрата,[132]
О непатрэбная! Кесара-ката
І грэка добрага ты палюбіла
Аднакавіта!.. бо плата міла.
А я, няшчасны, што прынясу я?
За што гаротніка ты пацалуеш?
За песню-думу: «Ой гаю, гаю»?
I не такія дарма спяваюць.
Як памяркую, дык невясёла,
Што часта коцяцца галовы долу
За тое дзіва! Як псы, грызуцца
Браты з братамі — й не схамянуцца.
А тое дзіва, што любяць людзі:
Ў шынку даступна ў п’янай аблудзе!
Орская крэпасць
1847
ПАЛЯКАМ
Калі былі мы казакамі,
А уніі не чуць было[133],