18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 139)

18
            На руку прымлела,             Схілілася, да поўначы             На зоркі глядзела             Князёўна мая. Глядзела...             Потым плакаць стала.             Можа, сэрцу злое ліха             Ціха прашаптала?             Ды нічога. Паплакала,             Ўсміхнулася чула,             Памалілася, спаць легла             I ціха заснула. У гаі покатам ляжала Ўсё — пляшкі, госці. Дзе што ўпала, Там засталося. Сам не ўпаў I кроплю нават дапіваў, Дапіў. Устаў. Жуда ў паглядзе. Ідзе ў пакоі... Брыдкі гадзе! Куды ты лезеш? Схамяніся! Не схамянуўся. Ключ вымае, Прыйшоў, і дзверы адмыкае, I лезе да дачкі. Прачніся! Прачніся, чыстая! Ўсхапіся, Забі гадзюку, пакусае! Забі, і бог не пакарае! Як тая Чэнчыё[118] калісьці Забіла бацьку кардынала, На Саваофа[119] не зважала. Не, не змагла прачнуцца, спіць, А бог хоць бачыць, ды маўчыць, Грахам вялікім патурае... Не чуць нічога. Час мінае. А потым крык, а потым гвалт I плач пачулі ўжо з палат... Пачулі совы. Зноў сурова Не чуць нічога. I ў той час Успыхнула гумно якраз I зоркі зніклі. Хоць бы слова, Каб голас дзе які пагас. Паны ў гаі дрымотна млелі, А людзі беглі і глядзелі, Як віўся ў неба дыму пас...             Прачнуліся ўранні госці,             Аж бачаць, што ліха,—             Пакінулі свайго князя,             I люба і ціха...             Так і мы яго пакінем,             Так і бог пакіне.             Цябе толькі не пакіне             Ліхая гадзіна —             З горкай доляю князёўна,             Яшчэ мусіш грахі несці             Ты на гэтым свеце,             Бацькавы грахі. О доля!             Няверная доля!             Пакінь яе хоць пад старасць,             Хоць на чужым полі             На бязлюддзі. Не пакінеш,             Павядзеш да краю,             Да самае дамавіны,             Сама й пахаваеш.             Не бачылі ў сяле, не чулі,             Дзе яна значэла.             Думалі, што на пажары             Нябога згарэла.                   Стаіць сяло. Невясёла