18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 138)

18
Карая вачмі смуглянка Вылітая маці. Ды зажураная, ў смутку... Чаго б сумаваць ёй? Альбо, можа, ўжо такою I свет прывітала? Альбо, можа, маладая Ці не пакахала Каго-небудзь? Не, нікога. Вясёла гуляла, Як ласачка з кубельчыка, На свет пазірала З таго Кіева. Аж покуль Пабачыла сёлы             Змучаныя. I таму ёй             Стала невясёла.             Як шызая галубанька,             Сяло абляцела.             Ва ўсіх была, ўсіх бачыла,             Усіх абагрэла.             Там словамі прывітала,             Там пачаставала...             Штодзень божы абходзіла             Сяло. Памагала             Усякаму. А сіроты             Прыходзілі. I маткаю             Сваёю святою             Яе звалі. Маліліся             Богу са слязамі             За яе. Да з’явіліся             Гандляры з грашамі.             Радуецца, прадае князь             З мякінаю жыта             I малаціць выганяе             Людзей недабітых.             Змалацілі, хай не вадзіць,             За адну гадзіну,             За гумном правеялі...             Князь без адпачыну             На барышы запрашае,             I п’е, і гуляе             Аж у гаі... Бо ў пакоях             Дачка спачывае.       Гармідар, галас, гам у гаі, Брыдота спеваў. Аж трашчыць Жаночы рогат. Завывае Сам гаспадар там: «Будзем піць, Пакуль дачка салодка спіць».       А пад замком дачка сядзіць Самотная ў сваім пакоі, Адно глядзіць, як пад гарою Чырвоны месяц аж гарыць, 3-за хмары ціха выступае. I нібы горы ажываюць. Дубы ў дубровы з рукава, Як здані, ў поле вырушаюць. Пугач пужае, і сава З падстрэшша ў поле вылятае, А жабы крахкаюць, гудуць. Глядзіце, вочы-дабрадзеі, Як зоркі божыя ўстаюць, Усходзіць месяц, чырванее... Нагледзьцеся, пакуль вас грэе, А зоркі спаткі не даюць.             Галавою маладою