18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 136)

18
Сваё адзінае дзіця I першы крык пачуць ягоны... Ах, дзеці! Дзеці! Дзеці! Вялікая ты, багадаць!             Слёзы высахлі, прапалі,             Сонейка заззяла.             I княгіня з малым дзіцем             Зусім не той стала.             Быццам свет спаткала мілы,             Бавілася, гаманіла...             I князёўне маленечкай             Сарочачкі шыла.             Рукавочкі маленькія             Шоўкам вышывала,             Калыхала, і купала,             I сасіла дбала.             Бо княгіні толькі ўмеюць:             Народзіць і кіне,             А гадаваць ды даглядаць             Не ўмеюць княгіні. А потым стогне: «Забывае Мяне мой Поль альбо Філат!» За што ж дзіця цябе згадае? За тое ўсё, што прывяла? А мая сваю дачушку Сама даглядала. А п’янага свайго князя I не дапускала. Нібы яблычка ў садочку, Дзіця брала сілы. I гаварыць ужо стала, Княгіня вучыла Вымаўляць малую «мама»,— «Тата» не вучыла... I кніжачак з куншцікамі[117] Ў Ромні накупіла. Забаўляла, размаўляла I богу маліцца, I азбуцы па куншціках Схіляла вучыцца. I што божы дзень купала, Рана спаткі клала I на яе пыліначцы Ўпасці не давала. I ўсю ночаньку над ёю Лунала, не спала. Наглядалася з пяшчотай Князёўнай сваёю... Жаніха яе вітала, Цешылася з ёю, Плакала: даўгія косы Ужо расплятала. А як толькі свайго князя П’янага згадала — У мундзіры... Дый закрыла Ўплаканыя вочы. А малечы нібы сніцца, Бы вымавіць хоча: — Не плач, мама, не расплятай             Мне даўгія косы:             Пасякуцца... А дзень божы             Радасці прыносіць             Матулі сваёй шчаслівай             Дачушка даткліва.             Як таполя, вырастае