18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 134)

18
Ваду пазычае. Як павыпусціў шырока Ясакар галіны... А схілілася над самай Над вадой вярбіна — Аж па вадзе разаслала Голле на дасвецці, А на голлі гайдаюцца Няхрысцікі-дзеці. Як у полі на магіле Ваўкалак начуе. Сыч у лесе ды на стрэсе Нядолю вяшчуе. Як сон-трава пры даліне Ўначы расцвітае... А пра людзей... Ды няхай ім. Я іх, добрых, знаю,— Добра знаю. Вечарніца! Дружа мой адзіны! I хто знае, што тварыцца У нас на Ўкраіне? А я знаю. Даспаную Табе й не засну я. А ты заўтра ціхусенька Богу даспануеш.       Сяло! I сурца на спачыне. Сяло на нашай Украіне — Няйначай пісанка сяло, Зялёным гаем парасло. Цвітуць сады, бялеюць хаты, А на гары стаяць палаты, Няйначай дзіва. А наўкол Шыракалістыя таполі, А там і лес, і лес, і поле, I гор сінеча за Дняпром. Сам бог лунае над сялом.       Сяло! Сяло! Вясёла хатам. Вясёлыя здалёк палаты — Каб вы цярноўем параслі! Каб людзі й следу не знайшлі, Каб і шукаць не сталі страты. У тое богава сяло, На нашай слаўнай Украіне — Не знаю, скуль іх узяло — Прыблуда князь, была й княгіня, У маладых гадах былі, Жылі сабе. Жылі багата: Высокія былі палаты, А немалы ў яры ставок, Зялёны на гары садок,       I вербы, і таполі,       I ветракі на полі, I долу ўдалечы сяло Па-над вадой сабе лягло.       Раней там весела было. Бывала, летам і зімою Музыка тне, віно ракою Цячэ ў гасцей, а кожны хват... А князь аж сіні пахаджае I сам нясмелым налівае, Яшчэ й пакрыквае «віват!». Гуляе князь, гуляюць госці, I леглі ўпокат на памосце... А заўтра тое ж акурат: