18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 120)

18
Дадому п’яная ідзе. «Ой, у новай хаце Паклаліся спаці, Дочка сніла смела: Маці звар’яцела, Свёкар ажаніўся, Бацька утапіўся, I... гу...» Цыгане слухаюць, смяюцца: «Дзе ж тыя людзі тут бяруцца? То з-за Днястра, мабыць, яно, Бо ўсё тут стэп... Зданнё! Зданнё!» Цыгане крыкнулі ўсе разам. Тут апынулася адразу Спявачка тая. Жаль і страх! У світцы латанай дрыжала Адна жанчына. На нагах I на руках павыступала Ад сцюжы кроў; аж струпам стала; I косы ў дзікіх рэп’яхах На полы лезлі ў каўтунах. Пастаяла, а потым села Каля агню і рукі грэла На самым полымі. «Ну такі Ажаніўся небарак!» Сама сабе яна шаптала, З усмешкай страшнай пазірала. О, хто ж яна? Не здань, не страх. То ж мая маці і сястра, То ж мая ведзьма, каб вы зналі.

Цыгане

Адкуль ты будзеш, маладзіца?

Ведзьма

Хто, я?

(Спявае.)

«Як была я маладою, Цалавалі хлопцы роем, А як стала старой бабай, Цалавалі б, была б рада».

Цыган

Спявачка, нечага сказаць! Каб гэткую сабе дастаць, Ды йшчэ і з мядзведзем...

Ведзьма

Я спяваю. Ці то сяджу, ці то гуляю, Я спяваю ды спяваю, Ужо забыла гаварыць... А перш я добра гаварыла.

Цыган

Дзе ж ты была, што заблудзіла?

Ведзьма

Хто, я? Ці ты?

(Шэпча.)

Цыц, крыху, цыц. Вунь, бач, са мною пан ляжыць. Агонь пагас, усходзіць месяц, Ў яру пасецца ваўкалак...

(Усміхнуўшыся.)

Я ў прыданках была, упілася I молада не прадалася... А ўсё праклятыя паны З дзяўчатамі такое дзеюць... Трэба другую ажаніць. Пайду, без мяне не ўмеюць