18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 119)

18
У Дняпро нырнула, Як плотачка. А лазіна Веццем скалыхнула.       Выйшла маці прагуляцца — Ў палацах не спіцца; Пана Яна няма дома, Не з кім весяліцца. А як прыйшла да берага, Дачку прыгадала, Прыгадала, як купала I як прымаўляла. Дый хоць бы што. Пайшла сабе У палацы спаці. Ды не дайшла — давялося Ў Дняпры начаваці. Не пачула, як дзяўчаты Выйшлі сустракаці З хваляў Дняпра. Ухапілі Дый ну з ёй гуляці. Рады-рады, што злавілі... Доўга ласкаталі, Покі ў невад не запхалі... Ды зарагаталі. Адна толькі русалачка Не зарагатала. Кіеў 1846 Ніжні Ноўгарад 1858

ВЕДЗЬМА

Паэма

      Малюся, зноў надзею маю, Нанова слёзы праліваю I думу цяжкую маю Нямым сцянам перадаю.             Адгукнецеся ж, заплачце,             Нямыя, са мною...             Над няпраўдаю людскою,             Над доляю злою.             Адгукнецеся! За вамі,             Можа, адгукнецца             Несупыннае няшчасце             I нам усміхнецца,             Памірыць нас з нядоляю             I з людзьмі і скажа             Нам дзякуй: і памоліцца             I ціха спаць ляжа.       I прымірэннаму прысняцца I людзі добрыя, й любоў, Адно дабро. I ўстане ўранку Вясёлы, і забудзе зноў Сваю нядолю. I ў няволі Пазнае рай, пазнае волю I дабратворную любоў.       Каля асенняга Міколы, Абдзёртыя бадай дагола, Бендэрскім шляхам уначы Ішлі цыгане. А йдучы — Звычайна, вольныя,— спявалі. Ішлі, ішлі, а потым сталі. Шацёр край шляху нацяглі, Агонь не малы развялі I навакола пасядалі. Хто з шашлыком, а хто і так — Затое вольны, як казак Калісьці быў. Сядзяць і дрэмлюць, А ў стэпу воддаль хтось спявае, Мабыць, з прыданак маладзіца