18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 118)

18
Аж гай весяліла. Зімой людзі не пусцілі Ў хату... божа мілы! А вясною светлым дзівам Я ўсіх дзівіла. Уквятчаліся дзяўчаты I пачалі зваці Лілеяю — снегацветам; I я красаваці Стала ў гаі, і ў цяпліцы, I ў белых палацах. Ты скажы мне, братку мілы, Каралёвы цвеце: Мне навошта бог прызначыў Краскай быць на свеце? Каб людзей я весяліла, Тых жа, што забілі Мяне й матку? Міласэрны, Святы божа, мілы!..»       I заплакала лілея. А цвет каралёвы Прыхіліўся галоўкаю Чырвона-ружовай Да белага паніклага Тварыка лілеі. Кіеў 1846 Ніжні Ноўгарад 1858

РУСАЛКА

      «Спарадзіла мяне маці Ў палацах высокіх, Ды купаць панесла ўночы У Дняпры глыбокім. Купаючы, размаўляла Са мною, малою: «Плыві, плыві, мая дзетка, Дняпром за вадою. Ды выплыві русалкаю Заўтра сярод ночы, А я выйду з ім гуляці, А ты заласкочаш. Заласкачы, маё сэрца: Няхай не смяецца Нада мною, маладою, Няхай п’е-уп’ецца, Не маімі кроў-слязамі — Сіняю вадою Днеправою... Няхай сабе Гуляе з дачкою. Плыві ж, мая дарагая! Хвалі, мае хвалі! Вы русалачку вітайце!..» Ды і зарыдала, Дый пабегла. А я сабе Плыла за вадою, Пакуль сёстры не сустрэлі, Не ўзялі з сабою. Ужо з тыдзень, як расту я, З сёстрамі гуляю Апаўночы ды з пакояў Бацьку выглядаю. Можа, маці зноў зышлася З панам, вядзе гулі? Мо смяецца і балюе Грэшная матуля?» Дый замоўкла русалачка,