18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 117)

18
      «За што мяне, як расла я, Людзі не любілі? За што мяне, як вырасла, Змоладу забілі? За што яны цяпер мяне Ў палацах вітаюць, Царэўнаю называюць, Вачэй не спускаюць З майго цвету? I не знаюць, Дзе мяне падзеці! Скажы ты мне, мой браціку, Каралёвы цвеце!» «Сястра мая, я не знаю»,— I цвет каралёвы Прыхіліўся галоўкаю Чырвона-ружовай Да белага паніклага Тварыка лілеі. I заплакала лілея Расою-слязою... Заплакала і сказала:       «Браце мой! З табою Мы даўно ўжо кахаемся, А я й не сказала, Як была я чалавекам, Як я гаварыла...       Мая маці... Чаго яна, Яна сумавала, На мяне ўсё, на малую, Пільна паглядала I плакала. Я не знаю, Браце даражэнькі! Хто ўчыніў ёй ліха злое? Я была маленькай, Я ў гуляначкі гуляла, А яна ўсё вяла, Ды нашага злога пана Кляла-праклінала Дый памерла. А пан мяне Узяў дагадаваці. Вырасла я пешчаная У белым палацы. Я не знала, што байстручка, Што яго дзяціна. Пан паехаў дзесь далёка, А мяне пакінуў. I праклялі яго людзі, I палац спалілі... А мяне, за што не знаю, Забіць — не забілі, Толькі доўгія мне косы Астрыглі, накрылі Галаву мне анучаю Дый шчэ рагаталі. I нехрысці нячыстыя На мяне плявалі. Дык вось столькі, мой браціку, Я цярпела здзекаў! Маладога, кароткага Людзі дажыць веку Не далі мне. Я памерла Зімою пад тынам, А вясною зацвіла я Краскай пры даліне — Краскай белай, як снег белай!