18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 115)

18
    I дзень не дзень, і йдзе не йдзе, А годы стралою Пралятаюць, забіраюць Добрае з сабою. Абкрадаюць мары-думы, Аб халодны камень Разбіваюць сэрца наша I спяваюць аман. Аман шчыраму вяселлю З гэтых дзён навекі. I кідаюць на растані Сляпога калеку. Невялікія тры годы Праляцелі скора... А багата ў маёй хаце Нарабілі гора. Апустошылі мне сэрца, Што жыло паціху, Пагасілі добрае ўсё, Запалілі ліха. Высушылі чадам-дымам Добрыя слязіны, Што на тракце на маскоўскім Ліў я з Кацярынай, Што ліліся з казакамі Ў турэцкай няволі, I Аксану, маю зорку, Маё шчасце-долю, Штодзень божы умывалі... Пакуль злыя леты Не падкраліся, пакралі Адразу ўсё гэта. Шкода бацькі, шкода маткі, Шкода жонкі мілай, Вясёлую, маладую, Класці у магілу,— Браты мае, жаль вялікі! Цяжка гадаваці Малых дзетак непамытых У сцюдзёнай хаце! Ліха злое, ды не тое, Як таму дурному, Што палюбіць, пабярэцца, А яна другому За тры грошы прадаецца Ды з яго смяецца. Вось дзе ліха! Вось дзе сэрца Разам разарвецца! Вось такое злое ліха I мяне спаткала: Людзей сэрца палюбіла, Людзей мілавала. I яны яго віталі, Бавілі, хвалілі... Годы краліся паціху I слёзы сушылі — Слёзы шчырага кахання... I вось маё вока Праяснела... Назіраю,— А казаць нялоўка! Дзе ні гляну, там не людзі, А гадзюкі злыя... I засохлі мае слёзы — Слёзы маладыя. Цяпер сэрца разбітае