18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 113)

18
Пікі майстравалі. У Яр тады схадзіліся, Бы з крыжоў іх знялі, Бацька з сынам і брат з братам. Разам яны сталі На ворага на хітрага, На лютага ляха.       Дзе ж ты дзеўся, ў Яр глыбокі Пратаптаны шляху? Ці сам зарос цёмным лесам, Ці то засадзілі Кáты новыя? Каб людзі К табе не хадзілі На параду: што рабіць ім З добрымі панамі, Людаедамі ліхімі, З новымі ляхамі? Не схаваеце! Над Ярам Залязняк вітае, I на Умань пазірае, Гонту выглядае. Не хавайце, не тапчыце Святога закона! Не завіце прападобным Лютага Нерона[113]! Не бахвальцеся вы царскай Вайною святою! Хто з вас знае, што царыкі Гандлююць крывёю, А крычыце, што нясеце I душу і скуру За ацечаства!.. Яй-богу, Авечча натура: Дурны шыю падстаўляе I за што не знае! Дый шчэ Гонту зневажае, Лядашчая зграя! «Гайдамаки не воины,— Разбойники, воры,— Пятно в нашей истории[114]...» Брэшаш, людамора! За святую праўду-волю Разбойнік не стане, Не раскуе закаваны Ў вашыя кайданы Народ цёмны. Не зарэжа Лукавага сына, На агонь не кіне сэрца За сваю краіну. Вы — драпежныя злачынцы. Прагныя вароны! Па якому праўдзіваму Святому закону I зямлёй усенароднай, I сардэчным людам Гандлюеце?! Асцярожна, Ліха ж вам, прыблудам, Будзе!.. Дурыце вы дзяцей I брата сляпога, Дурыце вы сябе, чужых, Не дурыце ж бога. Бо ў дзень радасці час прыйдзе, Падзе на вас кара, I павее агонь новы З Халоднага Яру.