Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 112)
Думайце, чытайце,
Пераймаючы чужое,
Свайго не кідайце.
Бо хто маці забывае,
Таго бог карае,
Таго дзеці цураюцца,
Ў хату не пускаюць.
Чужаніцы праганяюць,
I няма ліхому
На зямлі на ўсёй бяскрайняй
Вясёлага дому.
Я рыдаю, як згадаю
Ці як мне прысніцца
Мінулае Украіны.
Каб яго забыцца,
Я аддаў бы вясёлага
Веку палавіну.
Вось якая наша слава,
Слава Украіны!..
Вось так і вы прачытайце,
Каб наяве снілі
Усе крыўды. Каб усталі
Тыя, што ў магіле,
Перад вашымі вачамі,
Каб вы распыталі
Пакутнікаў: каго, калі,
За што распіналі!
Абніміце ж, браты мае,
Найменшага брата —
Няхай маці слёзы вытра,
Бо ліла багата.
Хай сыноў благаслаўляе
Цвёрдымі рукамі
I дзетачак пацалуе
Вольнымі губамі.
I забудземся пра сорам
Даўняе гадзіны,
I паўстане наша слава,
Слава Украіны.
Промень ясны, невячэрні
Ціха нам засвеціць.
Абніміцеся ж, малю вас,
Адной маткі дзеці!
1845
Уюнішча
ХАЛОДНЫ ЯР[112]
У кожнага сваё ліха,
I ў мяне не ціха;
Хоць не сваё — пазычана,
А ўсё-такі ліха.
Ды ці варта ўспамінаці,
Што даўно мінула,
Бо нашто будзіць старое?
Добра, што заснула!..
Хоць бы Яр той! Да яго ўжо
Сцежачкі малое
Не асталася, здаецца,
Што ніхто нагою
Не ступіў там. А прыпомніш,
Дык была дарога
З манастыра Мотрынага
Да Яру страшнога.
Там калісьці гайдамакі
Табарам стаялі,
Рыхтавалі самапалы,