18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 110)

18
Простыя абдураць.       Каб вы вучыліся як трэба, То й мудрасць бы была свая, А то залезеце на неба: I мы — не мы, і я — не я! I я ўсё бачыў і ўсё знаю: Няма ні пекла, ані раю, Няма і бога, толькі я! Яшчэ куртаты, хітры немец, А больш нікога!                         Як жа скеміць, Што ты такое?                       Я не знаю — Няхай скажа немец! Так праходзіце навуку У чужым вы краю! Немец скажа: «Вы манголы!» — «Манголы! манголы!» Залатога Тамерлана[104] Я патомак голы! Немец скажа: «Вы славяне!» «Славяне! Славяне! Слаўных прадзедаў вялікіх Праўнук я паганы!» I Колара[105] чытаеце Вы з усяе сілы, I Шафарыка, і Ганку[106], I ў славянафілы Вы працеся, і ўсе мовы Славянскіх народаў Вы знаеце, а сваю як? Дасць бог, год ад году I па-свойму загаворым, Як немец пакажа — I тым часам гісторыю Нашу нам раскажа. Вось тады мы завінемся! Завіхацца сталі: Па нямецкаму загаду Так забалбаталі, Што аж сам не ўцяміць немец — Вучыцель вялікі, А ўжо дзе там простым людзям! А гвалту, а крыку! «I гармонія, і сіла, Музыка, дый годзе! А гісторыя? — Паэма Аб вольным народзе! Што рымляне побач з намі! Бруты-недарэкі! У нас Бруты[107] і Коклесы[108] Слаўныя навекі! Воля ў нас расла і твар свой Дняпром умывала, Пад галовы горы слала, Стэп — ёй пакрывала». Кроўю твар яна ўмывала, А спала на купах, На казацкіх вольных трупах, Абкрадзеных трупах! Прачытайце толькі добра, Разбярыце зноў вы Тую славу. Ды чытайце Ад слова да слова: Ані цітла[109], ані коскі