18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 109)

18
Раскуйцеся, братайцеся I ў чужой краіне Не шукайце, не пытайце, Чаго няма ў свеце,— Не знайсці таго ніколі На чужыне ў полі. Свая ж хата — свая праўда, Свая сіла й воля.       Няма на свеце Украіны, Другога не знайсці Дняпра, А вы працеся на чужыну Шукаць там добрага дабра, Дабра святога. Волі! Волі! Братэрства братняга. Знайшлі, Прынеслі к нам з чужога поля: На Ўкраіну з чужой зямлі Вялікіх слоў прынеслі многа, Нічога больш. А крычыцé, Што не затым вы жывяцё, Каб кланяцца няпраўдзе ў ногі, I хіліцеся горш былога! I зноў вы скуры дзераце З братоў няшчасных, грэчкасеяў, I сонца праўды сузіраць Туды, да немцаў-дабрадзеяў, Працеся зноў вы. Каб забраць Маглі нікчэмнае з сабою I крадзенае ўсё дабро, Тады б астаўся сіратою З святымі горамі Дняпро!       Каб вам не вярнуцца, каб так яно стала! Каб там і здыхалі, дзе вы параслі, Не плакалі б дзеці, маці не рыдала I словы б знявагі не чутны былі. I сонца б не грэла смярдзючага гною На чыстай, шырокай, на вольнай зямлі. Не ведалі б людзі, што вы за арлы, I не паківалі б на вас галавою.       Майце розум, будзьце людзі, Бо ліха вам будзе! Раскуюцца неўзабаве Скованыя людзі. Суд настане, загавораць I Дняпро, і горы! Кроў пацячэ дзяцей вашых У сіняе мора Сторэкамі... I не будзе Каму памагаці: Адцураецца брат брата I дзіцяці маці, I дым хмараю заслоніць Сонца перад вамі, Будзеце навек пракляты Сваімі сынамі! Умыйцеся! Вобраз божы Не паганьце самі! Не дурыце дзяцей вашых, Што яны панамі Быць над іншымі павінны, Бо простае вока Гляне ў самую душу ім Глыбока! Глыбока! Дазнаюцца небаракі, Чыя на вас скура, I асудзяць... I прамудрых