18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 106)

18
Не ўмірае воля, I пражора не выара На дне мора поле, Не скуе душы жывое I слова жывога, Не паганьбіць славы бога, Вялікага бога.       Не нам у спрэчку з табой стаці! Не справы нам твае судзіць! Нам толькі плакаць, плакаць, плакаць I хлеб штодзённы замясіць Крывавым потам і слязамі. I каты бэсцяцца над намі, А праўда наша п’яна спіць. Калі яна пратрэ вочы? Калі адпачыці Ляжаш, стомлены ты, божа, I нам дасі жыці? А мы верым тваёй сіле I духу жывому, Праўда ўстане! Воля ўстане! I табе адному Памоляцца ўсе языкі[98] Вавекі і векі. А пакуль што цякуць рэкі, Крывавыя рэкі!.. За гарамі горы, хмарамі спавіты, Засеяны горам, крывёю паліты! Вось тамка міласцівы мы... Бы тую лань у чыстым полі, Злавілі залатую волю Дый цкуямо... Лягло касцьмі Людзей муштрованых нямала. А слёз? Крыві? Ўсіх напаіць Тут імператараў бы стала З дзяцьмі і ўнукамі, ўтапіць У ўдовіх слёзах... А дзявочых, Пралітых скрытна сярод ночы? А матчыных гарачых слёз, А бацькавых, старых, крывавых? Не рэкі — мора... Льецца скрозь Крывёю мора! Слава! Слава! Хартам, і гончым, і псарам, I нашым бацюшкам-царам!                        Слава! I вам слава, скалы, горы, Снягамі спавітым, I вам, рыцарам вялікім, Богам незабытым! Змагайцеся, а зможаце: Вам бог памагае! За вас праўда, за вас слава I воля святая!       Чурэк[99] і сакля[100] — ўсё тваё: Яно не прошана, не дана, Ніхто й не возьме за сваё, Не павядзе цябе ў кайданах. А ў нас!.. На то ж пісьменны мы, Чытаем божыя глаголы! I ад глыбокае турмы Ды да высокага прастола — Усе мы ў золаце і голы. Да нас вучыцца! Наўчым мы, Пачым і хлеб, і соль пачым!.. Мы хрысціяне: цэркваў ў волю,