18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 104)

18
Не ела нічога Ганна, толькі запытала: «Калі ў нас нядзеля?» «Паслязаўтра».— «Трэба будзе Акафіст наняці Ды святому Мікалаю На часціну даці,— Бо вось Марка забавіўся... Можа, дзе ў дарозе Занядужаў, не дай божа!» Закапалі слёзы З старых вачэй памутнелых, Ледзьве Ганна ўстала, Прамовіла:                   «Кацярына! Я не тая стала, Знядужала, не магу ўжо I на ногі ўстаці. Цяжка, Катра, паміраці Ў чужой, цёплай хаце!»       Захварэла, небарака. I прычасць прымала, Мазалі святым алеем — Не дапамагала. Стары Трахім па надворку Як прыбіты ходзіць, Кацярына ж з хворай Ганны I вачэй не зводзіць — Ад пасцелі не адходзіць Ні ўдзень ні ўночы, А тым часам на каморы Сыч бяду прарочыць. Непакоіцца ўсё Ганна. Штодзень, штогадзінна Ледзьве чутна пытаецца: «Скажы, Кацярына, Яшчэ Марка не прыехаў? Ох, каб жа я знала, Што даждуся, што пабачу,— Яшчэ б пачакала!»

VIII

      Ідзе Марка з чумакамі, Ідучы спявае, Спыняецца на папаску — Дамоў не спяшае. Вязе Марка Кацярыне Сукна дарагога, Чырвонага шоўку пояс Вязе для старога. I каптур вязе для Ганны З парчы залатое, I чырвоную ёй хустку З белаю каймою. А дзетачкам чаравічкі, Фіг ды вінаграду, А ўсім разам чырвонага Віна з Цараграду Вёдзер мо са тры ў бачурцы, Ікры рознай з Дона — Вязе ўсяго, не ведае, Што робіцца дома.       Ідзе Марка, не журыцца, Прыйшоў, дзякуй богу! I вароты адчыняе, I моліцца богу.