18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 103)

18
Цяжка зарыдала.

VI

      Тройчы крыга замярзала, Тройчы раставала, Тройчы ў Кіеў Кацярына Ганну выпраўляла, Быццам маці. I ў чацвёрты Правяла ў дарогу Пад курган той, што на полі, Ды прасіла бога, Каб хуценька вярнулася: Без яе ж у хаце Неяк сумна, быццам хату Пакінула маці.       Раз у нядзелю на прачыстай На прызбе на сваёй Трахім Сядзеў сабе ў кашулі чыстай, Капелюшы. А побач з ім Унук з сабакам забаўляўся. А ўнучка, ў матчынай спадніцы, Прыйшла, як ходзяць маладзіцы, Да дзеда ў госці. Засмяяўся Стары і ўнучку прывітаў, Нібы сапраўдную кабету. «А булкі дзе ж табой падзеты? Ці мо хто ў лесе адабраў? Ці мо забылася ты ў хаце? А мо зусім не напякла? Э, сорам! Вылітая маці!» Аж зірк! — і наймічка ўвайшла У двор. Пабег дзед сустракаці З унукамі сваю Ганну. «А Марка ў дарозе?» — Ганна ў дзеда спыталася. «Яшчэ ўсё ў абозе». «А я ледзьве дадыбала Да вашай хаціны. Не хацела паміраці Адна на чужыне. Каб хоць Маркі дачакацца!.. Нешта цяжка стала...» I з клуначка яна ўнукам Гасцінцы вымала: Медалікі і крыжычкі, Пацерак шнурочак Ярыначцы і чырвоны З фольгі абразочак, А для Карпа салавейку Ды конікаў пару, А чацвёрты аж пярсцёнак Ад святой Варвары Кацярыне, а старому З восачку святога Тры свечачкі. Толькі Марку I сабе нічога Не прынесла: не купіла — Грошай не хапіла, Зарабіць жа не прыйшлося. «Яшчэ асталося Бараначка палавінка». Дзецям раздзяліла.

VII

Зайшла ў хату. Кацярына Памыла ёй ногі, Палуднаваць пасадзіла.