18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 102)

18
Ледзьве ногі носяць. Чуцен рогат і гармідар Аж на ўсім падвор’і. Павыносілі начоўкі З новае каморы. Кожны ўходжваецца: варыць, Падмятае, мые — Чужыя ўсё. Дзе ж наймічка? Пайшла яна ў Кіеў Памаліцца. Прасіў стары, А Марка аж плакаў, Каб яна была за матку. «Не, Марачка, дзякуй! Быць мне маткай не да твару — Багатыя ж людзі, А я наймічка... Смяяцца Кожны з цябе будзе. Няхай бог вам памагае! Пайду памалюся Усім святым у Кіеве Дый да вас вярнуся. Як прымеце мяне ў хату, Пакуль маю сілы, Папрацую...»                  Шчырым сэрцам Паблагаславіла Свайго Марку... Заплакала, Пайшла за вароты.       Разгарнулася вяселле — Музыкам работа I падковам. Гарэлкаю Сталы, лавы мыюць, А наймічка кандыбае, Спяшаецца ў Кіеў. Прыйшла ў Кіеў — не спачыла, У мяшчанкі стала, Нанялася ваду насіць, Бо грошай не стала На імшу святой Варвары. Насіла, насіла, Копаў з восем зарабіла, Шапачку купіла Потым Марку ў пячэрах Івана святога, Каб галоўка не балела Ў Марка маладога. I пярсцёнак у Варвары Нявестцы дастала, I, адбіўшы ўсе паклоны, Дамоў пакульгала.       Вярнулася. Кацярына I Марка сустрэлі, Запрасілі яе ў хату, За стол з ёю селі, I паілі, і кармілі, Пра Кіеў пыталі, А пасля яе ў пакоі Адпачыць паслалі. «За што яны мяне любяць? За што паважаюць? О мой божа міласэрны! Можа, яны знаюць... Дагадаліся ўжо, можа... Хаця не,— сказала,— Яны добрыя...» I Ганна