18+
реклама
18+
Бургер менюБургер меню

Тарас Шевченко – Вершы. Паэмы (страница 100)

18
Вачыма сваімі. Падрасло дзіця ўжо, праўда, А ўсё ж такі трэба Каля яго пільнавацца». «Ды яно-то трэба, Бо я сваю ўжо частачку Пражыў, дзякуй богу. Падтаптаўся. Дык што ж цяпер, Што возьмеш, нябога, За год, ці як?» — «А што дасце...» «Каб не мець утраты, Загадзя лічы, дачушка, Колькі будзе платы, Бо сказана: хто не лічыць, Дык той і не мае. Хіба так вось, маладзіца: Ні ты нас не знаеш, Ні мы цябе, пажывеш тут, Разгледзішся ў хаце, Вось тады нам лёгка будзе Гаварыць пра плату.                     Ці так, дачка?» «Добра, дзядзька!» «Дык заходзь у хату!» Абжылася маладзіца — Твар яе вясёлы, Нібы стала жонкай пана,— Закупіла сёлы! Увіхаецца старанна У дварэ і ў хаце, I вечарам і досвіткам, А каля дзіцяці I ў нядзелю, і ў будны дзень — Як тая матуля: Галовачку яму мые, Белую кашулю Штодзень божы надзявае, Пяе, забаўляе, Робіць возікі, а ў свята I з рук не спускае. Аж дзівяцца старэнькія — Богу шлюць падзяку, А наймічка няўтомная Штоноч, небарака, Сваю долю праклінае, Горка-горка плача, I ніхто таго не чуе, I ніхто не бачыць. Апрача малога Маркі, Дык ён жа не знае, Чаго наймічка слязамі Яго абмывае, Чаму так яго цалуе, Быццам ён ёй родны, Не даесць сама, каб толькі Ён не быў галодны. А калі ён у калысцы Часам сярод ночы, Прачнуўшыся, зварухнецца, Дык яна і ўскочыць, Перахрысціць і накрые, Ціха закалыша, Чуе Ганна цераз хату, Як малое дыша. Раніцою ручаняты