реклама
Бургер менюБургер меню

Софокл – Прыкуты Праметэй. Антыгона (страница 7)

18px
Застанецца табе шчырым сябрам заўжды!

Праметэй

Ды што такое? Вось і ты прыходзіш, Каб сведкам быць пакут маіх! Ды як Паток наважыўся пакінуць ты, Які названы тваім імем, ды пячоры, Схаваныя між скал — каб на зямлю Жалезародную прыйсці? Ты хочаш Паспачуваць маёй гаротнай долі? Ну што ж, глядзі ды спачувай таму, Як Зеўсавага сябра, што яму здабыць Уладу дапамог, цяпер катуе Бязлітасна і жорстка слаўны Зеўс.

Акіян

Мне, Праметэй, відно ўсё. Я параіць Хаду табе найлепшага — хоць ты і сам Разумны: лепш сябе спазнай ды іншым Кіруе новы бог. Хоць ён высока ў небе — Ды калі ўчуе дзёрзкія твае прамовы, Забавай боль цяперашні падасца Табе! Няшчасны, ты на злосць забудзься: Падумай лепш, як дараванне заслужыць! Магчыма, і дурной табе здаецца Мая парада, толькі, Праметэй, Ты ж бачыш, што выходзіць з тых размоваў Нястрыманых. Скарыцца ты не можаш I хочаш больш пакут да тых, што маеш. Паслухайся маёй парады і не лезь Упарта ў бойку. Бо ты ж бачыш сам: Уладу мае жорсткі ды няўмольны цар. А я пайду. I паспрабую, як змагу, Цябе ад страшных выбавіць пакут. Ты ж — лепш маўчы, не гавары залішне: Хіба ж не ведаеш — такі мудрэц — Што б’юць усіх, хто шмат вядзе размоў?

Праметэй

Ты выйшаў лёгка з гэтае бяды — Зайздрошчу — хоць і ты ў тым браў удзел. Ды супакойся ўжо, турботы кінь свае: Яго не ўмоліш ты. Да просьбаў ён глухі — Глядзі, самому каб не трапіць у бяду.

Акіян

Ты іншым лепшыя парады, чым сабе, Даеш. Пра тое твае ўчынкі сведчаць. Але ж мяне не стрымлівай: я веру, Што будзе літасцівы Зеўс і ўсё ж Твае пакуты доўжыцца не будуць.

Праметэй

Табе за гэта дзякуй. I заўжды За намаганні буду ўдзячны я табе. А толькі з намаганняў я тваіх Карысці не чакаю — хоць На гэта сілы ўсе ты й аддасі. Лепш супакойся — і спакойна адыдзі. Напраўду, цяжка мне. Але праз гэта Рабіць бяды ўсё ж іншым не хачу. Мяне і так нясцерпна мучыць лёс Атланта-брата, што трымае слуп Зямлі й нябёс — агромністы цяжар. І калі бачу я дзіця зямлі таксама, Што там жыло ў пячорах кілікійскіх — Пачвару стогаловую, Тыфона — Як быў ён пераможаны, я спачуваю! Супроць багоў паўстаў ён: з сотні пашчаў Шыпенне чулася і свіст жахлівы,