реклама
Бургер менюБургер меню

Софокл – Прыкуты Праметэй. Антыгона (страница 6)

18px
Ці не зрабіў ты больш, чым расказаў нам?

Праметэй

Я навучыў людзей сваёй не прагнуць смерці.

Xор

Якія лекі даў ты ім на безнадзейнасць?

Праметэй

Я пасяліў надзею ў іх сляпую.

Хор

Ты даў людзям сапраўдную каштоўнасць!

Праметэй

Яшчэ святы агонь ім падарыў.

Xор

Смяротныя ўжо маюць гэты скарб?

Праметэй

Але. Сяму-таму ён іх навучыць.

Xор

Дык значыць, Зеўс за тое чыніць здзек З цябе, і жорсткасць гэта не слабее. А ты канца сваіх пакут не бачыш?

Праметэй

Не. Толькі калі ён таго захоча.

Xор

Захоча? Спадзяешся ты? Не адчуваеш Сваёй памылкі? Ды табе яе тлумачыць Мне цяжка, а табе — балюча слухаць. Пакінем гэта. Пашукай ратунку лепей!

Праметэй

Таму, хто не спазнаў пакут вось гэткіх, Даваць парады й угаворваць лёгка! Але ж пра ўсё я ведаў, і свядома Зрабіў памылку, саграшыў: я прызнаюся! Людзям дапамагаючы, сябе я нішчыў. Вядома, не ўяўляў я, што аднойчы Даходзіць буду, да скалы ў пустэльні Далёкай і бязлюднай прыкаваны. Ды вы не плачце аб маіх пакутах; А лепш сыдзіце ўніз, каб там пачуць Пра лёс, які наканаваны мне — Вы ўсё спазнаеце там да канца. Не адмаўляйцеся — і мне паспачувайце! На жаль, бяда вакол усіх кружляе I пагражае кожнаму на свеце.

Xор

З ахвотай мы покліч успрымем твой, О Праметэй! I лёгенька-порстка Зляцім з калясніцы хуткакрылай; Паветра пакінем святое, дзе птушкі Лунаюць; на камяністую глебу Мы сыдзем, каб твой аповяд пачуць Пра ўсе няшчасці твае.

З’яўляецца Акіян на скрыдлатым кані.

Акіян

Я прыйшоў — і за мной доўгі шлях — К табе, Праметэй, Прыйшоў сюды сам, без прынукі зусім, Кіруючы птушкай крылатай сваёй... І ведай, што я спачуваю бядзе Тваёй, дый свяцтва змушае мяне[6]... Ну і, апроч таго, Сваякоў я не маю, якіх бы я мог Шанаваць, як цябе. Што гэта ўсё праўда, ты ўведаеш сам. I спазнаеш ты, што гэта ўсё — праўда, Я хлусні не магу цярпець. Ты мне скажы: Як магу я табе памагчы? Бо Акіян