реклама
Бургер менюБургер меню

Софокл – Прыкуты Праметэй. Антыгона (страница 45)

18
I ўладу ўсю над краем ён сабе забраў, I дзецьмі добрымі цвіце яго сям’я. Ды знікла ўміг усё! Бо калі радасці Не мае чалавек, тады ўжо не лічу, Што ён жыве. Ён — толькі труп жывы. Багацце май ў хаце, май уладу, Тырана веліч — ды, калі не знойдзеш Ва ўсім тым радасці, не даў бы я За гэта ўсё і нават ценю дыму.

Карыфей

Якая здарылася новая бяда З царом Крэонтам? Што за вестку ты прынёс?

Вястун

Памёр ён. А жывы — прычына смерці.

Карыфей

Дык хто ж памёр? I хто забіў? Кажы хутчэй!

Вястун

Загінуў Геман — ад уласнае рукі.

Карыфей

Як — ад уласнай? Бацькавае ці сваёй?

Вястун

Сам ад сябе, пракляўшы бацьку за забойства.

Карыфей

Прарок, прарок! Як слушна ты казаў!

Вястун

Ды калі так, падумаць трэба ўжо аб іншым.

З палаца выходзіць Эўрыдыка.

Карыфей

Няшчасную тут бачу Эўрыдыку я, Крэонта жонку: йдзе яна з палаца, Пра сына штось пачуўшы, ці то выпадкова...

Эўрыдыка

Я чула, грамадзяне, вашу гутарку. Ішла з палаца я — у храм Палады[65] грознай, Каб ёй малітвы палкія свае прынесці. I вось — калі здымала засаўку, каб дзверы Палаца адчыніць — пачула я размову Пра гора нашае сям’і. Ад страху Упала ніцма я і страціла прытомнасць. Нявольніцы мяне на рукі падхапілі. Але скажыце зноў, пра што была гаворка? Скажыце мне, бо ўжо я шмат цярпела.

Вястун

Царыца дарагая, я ўсё бачыў сам I не скажу нічога, што было б няпраўдай. Навошта б стаў я пацяшаць цябе, а потым Ты ўбачыла б, што я табе маніў? А праўда, яна простая заўжды. Вось як усё было: ішоў я з тваім мужам На ўзгорак той, дзе йшчэ ляжаў труп Палінікаў, Бязлітасна сабакамі парваны. I, памаліўшыся Гекаце[66] ды Плутону[67], Каб міласціва кінулі свой гнеў, Зрабілі мы святое узліянне I на галінках свежых падпалілі Ўсё тое, што ад трупа засталося. Курган высокі з роднае зямелькі Насыпалі мы, а пасля пайшлі мы Да шлюбнага каменнага пакою Аіда, дзе была нявеста — Антыгона. ...Яшчэ здалёк пачуў адзін з нас стогны Няціхія, што несліся з пячоры: Пра тое сказана было Крэонту. Усё бліжэй ён падыходзіў, і злавесны, I слёзны крык насустрач далятаў...