реклама
Бургер менюБургер меню

Софокл – Прыкуты Праметэй. Антыгона (страница 44)

18

Крэонт

Пайду я зараз жа. Хутчэй ідзіце, слугі, І тыя, хто са мной, і тыя, хто ў палацы. Сякеры — ў рукі, і да ўзгорку йдзіце хутка. Я й сам пайду, прысуд свой скасаваўшы; Сам вузел я звязаў, я ж сам і развяжу. Бо ўсё ж баюся, ці найлепш не будзе. Жыццё нам скончыць пад законамі багоў. Ён і слугі выходзяць і ідуць у бок поля.

СТАСІМ ПЯТЫ

Хор

Страфа першая Вакх шматіменны, слава кадмейскай дзяўчыны[57], Зеўса грымотнага сын, Слаўнай Італіі бог, Шануюць цябе ў Элеўсіне — Народы збіраюцца там адусюль На раўнінах багіні Дэметры[58]. Вакх, вакханак айчына, Фівы — айчына й твая. Ты там жывеш, там празрысты Струмень Ісмэна[59] цячэ, А людзі — насенне дракона. Антыстрафа першая Над двухгаловай гарой[60] дым чырвоны ўвесь час Бачыць цябе. Карыкійскія німфы[61] Там карагоды водзяць свае, I чутны крыніцы кастальскае[62] шэпты. Павоем прыбраныя ўзгоркі Нісейскага горнага краю[63] I бераг, зялёны ад лоз вінаграду, Да нас пасылаюць цябе. I з песняй святою, I поўная ўцехі, На вуліцы Фіў ты ўваходзіш. Страфа другая Больш за ўсе гарады шануеш ты Фівы, Быццам маці сваю — што забіў Страшнай маланкаю Зеўс. Горад наш родны цяпер Цяжка так хворы ляжыць. Прыйдзі, каб ачысціць яго, З Парнаскай гары, ці праз мора, Праз шумныя хвалі пратокі. Антыстрафа другая Га, правадыр палаючых зор і начных Песень ды клічаў святых. Роднае Зеўса дзіця! З’явіся, ўладар, і няхай Прыйдуць з табой і вакханкі, Якія ў шаленстве святым Цэлую ноч карагодзяць I славяць вялікага Вакха!

ЭКСАД

Ад поля ідзе Вястун, Крэонтаў слуга.

Вястун

Насельнікі сцен Кадма й Амфіёна[64], Не трэба ні хваліць, ні ганьбіць нам жыцця, Пакуль яшчэ жыве на свеце чалавек. Бо так заўжды здараецца, што лёс Няшчасных падымае і, наадварот, Шчаслівага бязлітасна скідае ўніз. Смяротныя не ведаюць, што з імі будзе. Раней я думку меў: які Крэонт шчаслівы! — Ад ворагаў зямлю Кадмееву ён збавіў