реклама
Бургер менюБургер меню

Софокл – Прыкуты Праметэй. Антыгона (страница 41)

18
Вакханак-жанчын прыпыняў,                                 гасіў вакхічны агонь, На музаў злаваўся, што граюць на флейтах. Страфа другая Ля чорных скал між двух марэй Узносіцца бераг Басфорскі Стаяў там Салмід[51] негасцінны Фракійскі. Там у абодвух Фінея[52] сыноў Бачыў жудлівыя раны Арэй. Акрутная мачаха іх асляпіла: Сваімі рукамі крывавымі вочы Яна працяла чаўнаком. I кроў пра іх помсту крычыць. Антыстрафа другая Марнелі яны ў падзямеллі. Аб долі Няшчаснай матулі сваёй бедавалі. Паходжанне ж мела яна З сям’і Эрэхтыдаў[53], старэйшага роду. Ў далёкай пячоры, Між бацькаўскіх бур Багоў дзіцяня, Барэада[54] ўзрасла: Ляцела яна, бы віхор, па гарах, Аднак і яе Лёсу багіні схапілі тады!

У час выканання стасіма варта павольна вядзе Антыгону прэч.

ДЗЕЯ ПЯТАЯ

Уваходзіць Тырэсій, якога вядзе хлопчык.

Тырэсій

Уладцы Фіваў! Мы адной прыйшлі дарогай, Глядзеў жа з двух адзін. Бо ж у сляпых Дарога тая, што пакажа правадыр.

Крэонт

Што новага, стары Тырэсій мой?

Тырэсій

Скажу, скажу, а ты слухмяны будзь прароку.

Крэонт

Заўсёды я твае парады слухаў.

Тырэсій

I горадам праз гэта добра кіраваў.

Крэонт

Магу засведчыць, што ты мне дапамагаў.

Тырэсій

I зноў па ўскрайку бездані ты ходзіш.

Крэонт

Чаму? Я ўвесь дрыжу прад словамі тваімі.

Тырэсій

Дык слухай аб прыкметах, што я бачыў: На старадаўнім месцы варажбы я сеў, Дзе птахі чараўнічыя злятаюцца ў мяне. I чую птахаў крык я, невядомы мне — Яны крычалі крыкам злым, злавесна-дзікім. Я чуў, як кіпцюрамі аднаго адзін ірвуць Крывавымі. I моцна крыламі яны шумелі, I страх мяне схапіў. Хацеў ахвяру я Тады на вогненным прынесці алтары. Але агонь ахвяр не браў. Тлушч сцёгнаў Растапліваўся і на попел капаў. Той тлушч чадзіў і пырскаў угару; Жоўць разлілася, сцёгны агалелі Ўжо цалкам, бо на іх больш тлушчу не было. I я ад гэтага дазнаўся хлапчука, Што не дала прароцтваў мне ахвяра — Бо ён вядзе мяне, як я вяду другіх. Бяду спазнае горад ад твайго прысуду. Бо паразносілі сабакі й птушкі ўсюды,