реклама
Бургер менюБургер меню

Софокл – Прыкуты Праметэй. Антыгона (страница 39)

18
Занадта смелай ты была: Дзіця, наважылася ты Замах на вечнае зрабіць. Твой лёс страшэнны — бацькаў лёс. Антыстрафа другая

Антыгона

Ты дакрануўся да раны балючай маёй I пра вядомы лёс бацькі ўзгадаў. Пра тое няшчасце, Што гоніць усцяж Род Лабдакідаў вялікі. Ложак ганебны Беднае маці маёй! Мужам ёй бацька ў няведанні стаў: Сын яе — бацька мой — там з ёй ляжаў. Ад іх нарадзілася, бедная, я. Вось і іду пад праклёнам багоў                                   і без шлюбу да іх. Бедны мой брат, Што шлюб так пракляты зрабіў: Ты ўжо й памёр, і жывую мяне забіваеш!

Xор

Нябожчыкаў любіць — святая справа, Але ж і той, хто ўладу мае, Павінен тую ўладу бараніць. Праз гордасць ты сваю загінеш.

З палаца выходзіць Крэонт.

Антыгона

Плачу не чую, родных не бачу, Песень вясельных няма. Так вось іду я Шляхам апошнім сваім. Я, нешчаслівая, сонейка ззяння                          не ўбачу ўжо болей. Плакаць не будуць аб долі маёй Людзі, якіх я любіла.

Крэонт (выходзячы з палаца)

Вы ведаеце, што калі б было карысна Стагнаць і плакаць, каб адрочыць смерць — Дык хто ж тады б калі стагнаць спыніўся? (Да варты) Хутчэй — як я сказаў — яе адвесці Ў глыбокую пячору. Там яе Адну пакінуць. I няхай вось там яна Ці памірае, ці жыве й шукае жаніха. А я сябе не зганьбіў смерцю той дзяўчыны Я толькі ад жыцця з людзьмі яе адсунуў.

Антыгона

Мой дол, пакой дзявочы мой і хата Падземная ды вечная мая! Іду Да вас я, родныя. Вас там, якіх Загінула у ліку незлічоным, Багіня Персэфона[48] прытуліла. Цяпер і я іду да вас, нядобрай смерцю Памерлая раней, чым скончыла жыццё. Але я спадзяюся, што, калі прыйду Да вас, прыйду я мілаю для ўсіх — I для цябе, мой бацька, для цябе, матуля. I для цябе, браток мой родны Этэокл. Бацькі мае, калі памерлі вы, Я ўласнымі рукамі вас абмыла, Вас апранула і зрабіла узліянні. Цяпер жа, Палінік, за тое, што цябе Я пахаваць хацела, гэтак плоцяць мне. Але за тое, што табе ўздала